У цэнтры Масквы ў сваёй кватэры знайшлі мёртвым былога намесніка міністра юстыцыі Расіі Сяргея Тропіна. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на сілавыя структуры.

Паводле папярэдніх звестак, цела колішняга высокапастаўленага чыноўніка знайшлі ў ванным пакоі, асноўная версія смерці — утапленне. Крымінальны след, як заяўляецца, не разглядаецца.
Сяргей Тропін займаў пасаду намесніка міністра юстыцыі ў 1996—1997 гадах, яшчэ падчас прэзідэнцтва Барыса Ельцына. У 1996 годзе яму быў прысвоены вышэйшы класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі.
Гэта не першы падобны выпадак за апошні час. У студзені ў Новай Маскве знайшлі цела былога намесніка міністра працы Аляксея Скляра. Паводле афіцыйнай версіі, ён скончыў жыццё самагубствам, пакінуўшы перад смерцю паведамленне ў сацсетках.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пры нявысветленых або незвычайных абставінах загінулі больш за два дзясяткі высокапастаўленых былых і дзейных расійскіх чыноўнікаў. Эксперты і СМІ звяртаюць увагу, што ў першай палове 2025 года паведамленні пра гібель такіх асоб з’яўляліся амаль штомесяц.
У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку
У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка
Расійскі чыноўнік уцёк з-пад канвою ў судзе і схаваўся ў консульстве Арменіі. Гісторыя скончылася трагічна
У расійскім Мінтрансе адначасова з міністрам-самагубцам памёр яшчэ адзін высокі чыноўнік
«Як у 1937-м». Смерць расійскага міністра — папярэджанне для палітычнай эліты
Каментары