Грамадства55

«Гэта ж махінацыя». Беларуска дапамагла сяброўцы зрабіць польскую візу і атрымала галаўны боль з банкам

Сяброўка Вікторыі (усе імёны змененыя з меркавання бяспекі) хацела аформіць дачцэ польскую візу і папрасіла дапамогі — пазычыць ёй ненадоўга грошы, каб пацвердзіць у консульстве сваю фінансавую здатнасць. Жанчына пагадзілася і перавяла буйную суму. Неўзабаве яе рахунак аказаўся часткова заблакаваны. Беларуска расказала выданню Most, у чым аказалася праблема і як яна яе вырашала.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Вікторыя жыве ў Польшчы чатыры гады. Адразу па прыездзе ў гэтую краіну яна адкрыла рахунак у банку PKO. Калі яе сяброўка Валянціна папрасіла пазычыць 25 тысяч злотых (каля 7 тысяч даляраў), гэта не выклікала ў яе трывогі. Той трэба было толькі прадэманстраваць консульству, што ў яе ёсць грошы, каб аформіць студэнцкую візу дачцэ, якая на той момант знаходзілася ў Беларусі. Потым яна абяцала вярнуць усю суму.

Сяброўкі без праблем аформілі перавод у аддзяленні PKO, Валянціна атрымала выпіску — і жанчыны папрасілі супрацоўніцу банка вярнуць грошы назад.

«У банку нас за гэта пальчыкам пажурылі, — кажа Вікторыя. — Яна [супрацоўніца банка. — Заўв. Most] кажа: «А што гэта: грошы перавялі, выпіску сяброўка ўзяла і пераводзіце назад? Гэта ж махінацыя». Мы такія: «А, ну тады не трэба». І пайшлі».

«Не магла атрымліваць ніякія пераводы»

Каб не выклікаць падазрэнняў, Валянціна пераводзіла Вікторыі сродкі часткамі на працягу некалькіх дзён. Аднак банк не пакінуў гэта без увагі — праз некалькі тыдняў беларуска атрымала ліст з патрабаваннем пацвердзіць паходжанне грошай.

«І рахунак мне заблакавалі: не магла атрымліваць ніякія пераводы — ні заробак, ні блік», — узгадвае жанчына.

Беларуска ўзяла ў працадаўцы пацвярджэнне аб пералічэнні заробкаў і адправілася ў банк. Але гэта не дапамагло.

«Яны там як на дурніцу на мяне глядзелі. Кажуць: «А што там за ліст? Шліце ў электронным выглядзе», — расказвае яна. — [Поўны доступ] да рахунка так і не разблакавалі. Я падумала: «Ды пайшлі вы», — і адкрыла рахунак у Santander Bank».

«У нас нават няма такога кліента»

Буйная сума, якая заставалася на рахунку ў PKO, працягвала там ляжаць. Жанчына ўсё яшчэ магла ёй карыстацца — плаціла за жыллё і па іншых рахунках. Але праз нейкі час пабачыла, што яе мабільны дадатак перастаў працаваць. Пераўсталяванне не дало выніку — Вікторыі зноў прыйшлося наведаць банк.

«Прыходжу, а яны мне кажуць: «У нас нават няма такога кліента». Я кажу: «Вы што, таварышы! У мяне там грошы ляжаць — 20 тысяч злотых», — эмацыйна ўспамінае Вікторыя. — [Потым] падышла старшая [супрацоўніца] і сказала, што мае грошы ляжаць у іх на нейкім аварыйным рахунку».

Вікторыі прапанавалі два варыянты: забраць грошы наяўнымі альбо перавесці іх на іншы банкаўскі рахунак. Яна выбрала другі варыянт — падала нумар новага рахунку і пачала чакаць. Але грошы ўсё не паступалі.

«Дзе мае грошы?»

Беларуска зноў адправілася ў аддзяленне.

«Прыйшла да іх зноў і пытаюся: «Дзе мае грошы?» А яны: маўляў, я няправільны нумар рахунка дала. Потым сказалі, што адправілі [паўторна]. Я запатрабавала пацвярджэнне, каб быць дакладна ўпэўненай і каб, калі што, патлумачыць іншаму банку, адкуль грошы. Гэтым разам грошы прыйшлі».

Але Вікторыі ўсё адно неспакойна. Цяпер яна думае, як больш бяспечна захоўваць ашчаджэнні, каб не страціць да іх доступ.

Каментары5

  • Рура
    07.02.2026
    Статья притянута за уши, что-то не доказано с вероятность 100%.
  • странно
    07.02.2026
    обычно доказательства происхождения средств в таких небольших суммах (это ж месячная зарплата при хорошей работе, не миллион какой-то) требуют всякие шарашкины конторы типа финтех "банков": Wise, Revolut, paypal, Payoneer...Я имел счета в десятках банков в разных странах ЕС и ни разу за 25 лет ни один нормальный банк не спрашивал меня об источнике денег, а эти шарашкины конторы даже за поступление 10 евро на счет не раз требовали подтверждения
  • Фпэраня П
    07.02.2026
    странно, ну и в каких странах у вас счета? У меня три счета в разных западных странах. Довольно часто при переводах между ними банк шлет напоминание, что отправит в налоговую и тп. Это не говоря про постоянные проверки резидентства и тд. Можно и 25 лет не попадаться, а можно после первой тысячи евро получить письмо

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць