Грамадства22

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням

Суд паставіў ёй у віну 177 пасылак і грашовых пераводаў іншым арыштаваным.

Сярод вызваленых 19 сакавіка — 61‑гадовая Наталля Ладуцька. Пасля вызвалення жанчыне дазволілі застацца ў Беларусі.

Наталлю Ладуцьку затрымалі ў студзені 2024 года — за дапамогу палітвязням. Праз год адбыўся суд — абвінавачвалі пенсіянерку ў садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (часткі 1 і 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса). Ёй далі 4 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф 25 200 рублёў.

У справе пенсіянеркі з Мінска пералічана 177 эпізодаў — гаворка ідзе пра грашовыя пераводы і пасылкі. Вось некалькі прыкладаў таго, што ставілася ў віну: пералічыла 100 рублёў на турэмны рахунак вязня, даслала пасылку вагой 4 кілаграмы. Першае адпраўленне адбылося ўлетку 2021 года, апошняе — у снежні 2023 года, за месяц да затрымання жанчыны.

Атрымліваецца, што Наталля рабіла адпраўленні трохі больш за два гады. За гэты час, згодна з матэрыяламі справы, яна пералічыла больш чым 4000 рублёў і адправіла пасылак больш як на 500 кілаграмаў.

Тэрмін Наталля адбывала ў гомельскай жаночай калоніі.

Каментары2

  • Адна з тых
    20.03.2026
    Наталля, вялікі вам дзякуй! З жахам і абурэннем даведалася аб вашым затрыманні ад "следчых", якія дзёргалі мяне ў СІЗА і калоніі. Усіх паслала падалей. І вось я на волі, і вы на волі. Зычу хутчэй аднавіцца! У спадзеве на асабістую сустрэчу.
  • Шляхцич Завальня
    21.03.2026
    Нет слов, одни эмоции. Побольше бы таких людей

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску65

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах1

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску65

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць