Эканоміка1919

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк

У параўнанні з учорашнім днём беларусы будуць жыць лепей, але на фоне астатняга свету наша эканамічная сітуацыя будзе горшаць, калі курс у краіне не зменіцца, кажа эканаміст Зміцер Крук у эфіры «Белсата».

Фота: LookByMedia

Апошнім часам заробкі ў Беларусі раслі, аднак гэты рост апярэджваў рост эканомікі. Прычына — у дэфіцыце працоўных рук праз дэмаграфію і міграцыю.

«Апошнія гады эканоміка пэўны рост дэманструе, асабліва 2023—2024 год, але пры гэтым заробкі, рэальныя даходы людзей выраслі значна больш. Напрыклад, магу даць лічбы: калі паводле ўзроўню ўсёй эканомікі ВУП вырас у параўнанні з дасанкцыйным даваенным перыядам дзесьці на 6%, то заробкі выраслі больш як на 40%. І гэта насамрэч падсілкоўвае такі спажывецкі аптымізм», — кажа эканаміст. 

Ён мяркуе, што ў 2026 годзе спажывецкі аптымізм у беларусаў пачне зніжацца праз пагаршэнне эканамічных умоваў і падзенне знешняга попыту.

Зміцер Крук. Фота: «Наша Ніва»

Калі палітычны і эканамічны курс застанецца нязменным, краіну не чакае імгненны калапс і разбурэнне. Але мы будзем значна адставаць ад таго, як развіваюцца суседнія еўрапейскія краіны.

«Яшчэ раз падкрэслю… людзі ў параўнанні з учорашнім днём будуць усё роўна жыць лепей, але праблема ў тым, што ў параўнанні з тым, як яны маглі б жыць і як будзе жыць астатні свет, гэта будзе выглядаць горш і горш. Ну вось фактычна ў 2040 годзе, 2035‑м ці 2036-м, калі мы сёння кажам, што адставанне ад Польшчы 35—40%, паводле розных дадзеных, то яно павялічыцца да 50—55%. То бок сярэдні беларус будзе жыць удвая горш, бяднейшым будзе, чым сярэдні паляк», — адзначыў Зміцер Крук. 

Ён прывёў прыклад Албаніі або Аргенціны, дзе стагнацыя назапашвалася паступова, пакуль людзі не ўсвядомілі, што жывуць у адсталым, несучасным свеце. У выніку ўзнікла адчуванне, што краіна апынулася ў хвасце развіцця, хоць магла б быць сярод лідараў.

Каментары19

  • Filipp
    06.04.2026
    Магчыма так і будзе, Польшча адна з мацнейшых эканомік Эўропы і зараз ідзе ўгору.
  • Говори правду
    06.04.2026
    Через 10 лет этот крук будет рассказывать другие вещи, а эту ерунду будем помнить лишь мы, пару человек из нн.
  • Говори правду
    06.04.2026
    У данного эксперта страны европы не деградируют экономически, а развиваются. Достаточно посмотреть на авто, которые выпускаются в Беларуси и сравнить их, к примеру, с чешскими. Что бы понять, что Беларусь развивается, а страны европы деградируют.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць