Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць
Здарэнне адбылося ўчора на Дняпроўска-Бугскім вадасховішчы ў Кобрынскім раёне.

54‑гадовы мужчына са старэйшым таварышам прыехалі на вадасховішча для рыбалкі на самаробным плыце. Ён быў зроблены з драўлянага каркаса памерамі 2×2 метры, знізу замацаваны пустыя 20‑літровыя каністры.
Яны адплылі на адлегласць каля 50 метраў, пасля чаго плыт разваліўся, і мужчыны апынуліся ў вадзе, паведамляе Таварыства выратавання на водах.
Старэйшы сябра самастойна выбраўся з вады, а той самы мужчына, не ўмеючы плаваць, трымаўся за плыт і каністру.
Таварыш спрабаваў дапамагчы, кідаючы з берага пустыя каністры і пластыкавыя бутэлькі, аднак дапамагчы не змог.
Работнікі МНС на лодцы дасталі мужчыну з вады на бераг і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла на месца. У мужчыны агульнае пераахаладжэнне арганізму, абмаражэнне абедзвюх ступняў і кісцей рук
Каментары