Здарэнні11

Махляры прапануюць замяніць часовыя лічыльнікі на пастаянныя

73‑гадовай мінчанцы патэлефанавалі нібыта супрацоўнікі «Водаканала» і прапанавалі замяніць лічыльнікі. Пенсіянерка здзівілася і адмовілася, бо нядаўна ёй ужо мянялі гэтае абсталяванне.

 Суразмоўцы не разгубіліся і паведамілі, што раней жанчыне ставілі часовыя лічыльнікі, якія неабходна замяніць на пастаянныя, паведамляе прэс-служба міліцыі. 

Мінчанка паверыла і прадыктавала код з СМС для пацверджання заяўкі. Далей з жанчынай звязаліся ілжэправаахоўнікі і пераканалі яе, што раней з ёй размаўлялі ашуканцы, якія ад яе імя ажыццяўляюць незаконныя фінансавыя аперацыі. Спалохаўшыся крымінальнай адказнасці, пенсіянерка перадала нібыта супрацоўніцы Нацыянальнага банка для дэкларавання каля 16 тысяч рублёў.

Сышчыкі ўстанавілі асобу кур’ера — ёю аказалася 71‑гадовая мінчанка, якая раней сама стала ахвярай ашуканцаў па аналагічнай схеме. Пад пагрозай крымінальнага пераследу жанчыну пераканалі паехаць па адрасе і забраць грошы ў іншай пенсіянеркі. Грошы перадала пасярэдніку.

Каментары1

  • Ёсік
    06.04.2026
    Размаўляйце па-беларуску, расейцы не ведаюць нашае мовы, на гэтым й скончацца вашыя прыгоды па пазбаўленьню вашых грашыма.

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне кола агляду вечарам ператвараецца ў прыгожы святлівы экран ВІДЭА

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?10

УЕФА і КАНКАКАФ абмяркоўваюць стварэнне сумеснай Лігі нацый1

Панамскі канал абмялеў праз Эль-Ніньё. Праз яго будуць прапускаць менш суднаў

Прадалі з малатка сядзібу ў Падароску, якую забралі ў мецэната Падкарытава5

У Швецыі хлопец узяў меч і пайшоў у школу. Пацярпелі тры чалавекі2

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак34

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША4

У Мінску п'яная школьніца пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць