Грамадства138138

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Адна — на праспекце Любімава, другая — у ЖК «Маяк Мінска».

Экс-спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава перастала выходзіць на сувязь 25 сакавіка 2025 года, адначасова з ёй зніклі больш за 150 тысяч даляраў, прызначаных для КР і «Кіберпартызан». «Люстэрка» высветліла, што ўжо пасля знікнення ад імя Мельнікавай было заключана некалькі здзелак з нерухомасцю ў сталіцы.

@nashaniva Мельнікава, якая знікла з грашыма, купіла дзве кватэры #новостибеларуси #беларусьновости #беларусьсейчас #мельникова #минсксейчас ♬ News / Truth Investigation / Investigation / Suspicion / Consideration(1013150) - A.TARUI

З дакументаў вынікае, што праз паўгода пасля знікнення — у верасні 2025 года — Анжаліка стала ўласніцай аднапакаёвай кватэры ў Мінску. Жыллё знаходзіцца на праспекце Любімава, яго плошча складае 33,8 квадратнага метра.

Цэны на падобныя кватэры ў гэтым раёне — ад 208 тысяч рублёў (каля 71 тысячы даляраў) да 240 тысяч рублёў (82 тысячы даляраў).

Пазней у студзені 2026 года экс-спікерка КР купіла і аформіла на сябе яшчэ адну кватэру на вуліцы Пятра Мсціслаўца ў ЖК «Маяк Мінска» ў мікрараёне Усход. Па паперах у ёй таксама адзін пакой, плошча — неверагодныя для аднапакаёўкі 91,8 квадратнага метра.

Такая ж плошча, як у новай кватэры Анжалікі, — у чатырохпакаёвай кватэры ў гэтым комплексе, якую цяпер прадаюць за 1,1 мільёна рублёў (400 тысяч даляраў). За трохпакаёўку меншай плошчы ў «Маяку» просяць 643 тысячы рублёў (219 тысяч даляраў), прасторная двухпакаёўка выстаўлена на продаж за 572 тысячы рублёў (195 тысяч даляраў).

Яшчэ адной кватэрай у сталіцы Мельнікава з 2016 года валодала сумесна з мужам і была ў ёй прапісана. Кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў «Байпол» Аляксандр Азараў паведамляў, што ў красавіку 2024 года дома ў Мельнікавай у Мінску быў ператрус, сама яна тады атрымлівала пагрозы.

Па інфармацыі крыніцы «Люстэрка», у маі 2024 года на гэту кватэру быў накладзены арышт. Тады Следчы камітэт завёў крымінальную справу ў дачыненні да 257 удзельнікаў маючых адбыцца выбараў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання, Анжаліка была ў іх ліку.

Аднак у лютым 2026 года арышт знялі пастановай таго ж СК. Праз месяц кватэра перайшла ў аднаасобную ўласнасць Мельнікавай. Падставай для гэтага стала пагадненне аб падзеле сумеснай уласнасці мужа і жонкі. Як правіла, падставай для афіцыйнага падзелу маёмасці становіцца развод.

Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла ў сакавіку 2025 года. У апошні раз яе бачылі на Шры-Ланцы, куды ў той жа час прыязджаў Аляксей Лабееў — 32‑гадовы мужчына, з якім у Мельнікавай былі адносіны і які з’яўляецца, як высветлілі журналісты, супрацоўнікам Упраўлення ваеннай контрразведкі КДБ.

Каментары138

  • Бгг
    06.04.2026
    Долбаные нейросети! Они теперь и квартиры покупают!
  • Абу
    06.04.2026
    Давайце разам шчыра парадуемся за сумленных прадстаўнікоў беларускага народа! Як пелася ў песні "Нам ... у дышла, а ў іх выйшла!" :)
  • Жора
    06.04.2026
    Ха-ха. Ха-ха-ха.

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

Дураў: Расійскія чыноўнікі пераблыталі, хто каго можа забаніць у інтэрнэце3

Пашынян іранічна прыгадаў Лукашэнку словы пра «непатрэбных армян»4

Пайшла ў банкруцтва фірма, якая збіралася выпускаць аўтамабілі Zubr

Памёр баскетбаліст Іван Ядэшка

ЕС абвясціў тэндар на будаўніцтва сямі гігафабрык штучнага інтэлекту8

Удава беларускага добраахвотніка здолела сабраць подпісы пад петыцыяй аб прысваенні іншаземцам звання Героя Украіны

У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе10

УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна10

Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць