У экс-трэнера зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Крыкунова забралі дазвол на жыхарства ў Латвіі
Крыкуноў працуе на пасадзе кансультанта ў «Сочы», дзе раней быў галоўным трэнерам.

Уладзімір Крыкуноў паведаміў РІА Навіны, што яго пазбавілі дазволу на жыхарства ў Латвіі.
Крыкуноў працуе на пасадзе кансультанта ў «Сочы», дзе раней быў галоўным трэнерам.
«Мяне пазбавілі (дазволу на жыхарства ў Латвіі), але гэта да хакея не адносіцца. Я вяртаюся ў Маскву, у «Сочы» працаваць спыняю», — сказаў Крыкуноў.
Трэнер нарадзіўся ў Расіі ў 1956 годзе, нейкі час гуляў у рыжскім і мінскім «Дынама» ў часы СССР, трэніраваў мінскае «Дынама» ў 1985—1991 гадах, зборную Беларусі ў 2001‑2003 і 2014 гадах, рыжскае «Дынама» ў 2021‑2022 гадах, нейкі час працаваў у Славеніі і трэніраваў яе нацыянальную зборную, але ў асноўным працуе ў Расіі, трэніраваў зборную Расіі ў 2004‑2006 гадах.
Каментары
Ах, вернісаж, ах, вернісаж! Крамля руіны - best пейзаж :)
У Латвіі чул саўдэпаўскія танкі сышлі а Вайкуле засталась )))
З Рф зьехала пасля 2022 калі санкцыі увялі А так брала за свой рот і $ і € і рублі)))