Грамадства126126

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Пра дакладнае месцазнаходжанне і стан зніклай амаль год таму, у сакавіку 2025 года, спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай дагэтуль было нічога невядома. А надоечы ў сацсетках пачалі гуляць скрыншоты, дзе яна з новай фрызурай нібыта займаецца спортам у сталічнай сілоўні сеткі GYM24.

Нібыта скрыншоты са сторыз, на якія папала Анжаліка Мельнікава. Іх першапачаткова даслалі ўкраінскаму блогеру Аляксандру Рыкаву (BalaganOFF).

Узнікла шмат пытанняў да праўдзівасці здымкаў. Аднак менавіта таму «Наша Ніва» пад выглядам звычайнай зацікаўленай асобы вырашыла дазваніцца да мужа і бацькоў Анжалікі і спытаць у іх пра гэтыя фота наўпрост.

Па нумары, які зарэгістраваны на былога мужа Анжалікі Андрэя, нам нечакана адказаў жаночы голас, які абяцаў паклікаць Андрэя да тэлефона, але пасля гэтага сувязь перарвалася. На нашы званкі адказваць перасталі.

Да маці Анжалікі Аксаны пакуль дазваніцца таксама не атрымалася, а вось з яе бацькам дыялог здарыўся. Наконт здымкаў з трэнажорнай залы Артур Мікалаевіч нічога не ведае, але, па яго словах, з дачкой усё добра і яна жыве ў Беларусі.

«Я ведаю, што яна ў Беларусі. З якога часу? Ну, даўнавата. Нічога яна не знікла. Наколькі я сам ведаю, жывая і здаровая. І дзеці, мабыць, з ёй. Хаця я ўнукаў і яе асабіста даўно бачыў жыўцом».

Артур Мікалаевіч распавёў, што апошні раз размаўляў з дачкой «зімой». Звычайна яна тэлефануе яму сама.

«Яна мне сказала: «Ты мне не звані, я сама буду». Ну і часам тэлефануе. Але там нумар заўсёды схаваны, не вызначаецца».

Нагадаем, спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала нумар у пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там яе след губляецца. 25 сакавіка яна перастала выходзіць на сувязь.

Каардынацыйная рада заяўляла, што 13 сакавіка з яе акаўнта былі спампаваныя дакументы, якія тычацца працы арганізацыі.

У тым жа месяцы, паводле звестак «Кіберпартызанаў», Мельнікава перавяла на асабісты рахунак больш за 150 тысяч даляраў са сродкаў фонду Białoruś Liberty. Вядома таксама, што перад знікненнем яна лёта­ла на Кубу і ў Шры-Ланку разам з Аляксеем Лабеевым, супрацоўнікам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Каментары126

  • Бу-га-га
    20.03.2026
    Каардынацыйная рада ўсё шукае яе. А патэлефанаваць ніхто не здагадаўся. Божа, за што беларусам такія ўлады.
  • Ё
    20.03.2026
    Чакаем каментар Лябедзькі і Латушкі. Яны ж да канца распавядалі, што Мельнікава не агентура, а ахвяра.
  • Здрада
    20.03.2026
    За яе перажывалi, а яна жыве сваё лепшае жыццё.

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы2

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы2

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць