Вайна55

Сваячкі загінулых расійскіх вайскоўцаў усё часцей скардзяцца на нявыплату кампенсацый

Сваячкі загінулых расійскіх вайскоўцаў сцвярджаюць, што салдат нярэдка афармляюць як зніклых без вестак або дэзерціраў, з-за чаго сем’і не могуць атрымаць належныя кампенсацыі.

Расійскія мабілізаваныя. Ілюстрацыйнае фота: АР

Сваячкі расійскіх вайскоўцаў усё часцей скардзяцца на нявыплату кампенсацый за загінулых на вайне.

Жонкі і маці расійскіх вайскоўцаў усё часцей пішуць у сацыяльных сетках пра праблемы з атрыманнем выплатаў за загінулых на вайне супраць Украіны. Паведамленні публікуюцца ў чатах і суполках, звязаных з праўладнымі арганізацыямі, дзе сваякі спрабуюць дамагчыся дапамогі ад уладаў. Bild прааналізаваў дзясяткі тысяч паведамленняў ад сем’яў салдат за апошнія шэсць месяцаў.

Сваячкі загінулых расійскіх вайскоўцаў сцвярджаюць, што салдат нярэдка афармляюць як зніклых без вестак або дэзерціраў, з-за чаго сем’і не могуць атрымаць належныя кампенсацыі.

«Пракуратура не прыкладае ніякіх намаганняў. Мы тэлефанавалі ўсюды, але неабходныя дакументы часта прыходзяць толькі праз год», — напісала адна з жанчын у сярэдзіне сакавіка 2026 года.

Паводле дзеючых правілаў, у выпадку гібелі вайскоўца сваякам павінны выплаціць больш за 13 млн рублёў (больш за $150 тысяч даляраў) з федэральнага бюджэту, а таксама дадатковыя сумы з рэгіёнаў. Аднак выплаты магчымыя толькі пасля афіцыйнага пацверджання смерці.

Сваячкі адзначаюць, што афармленне дакументаў зацягваецца на месяцы і гады, а ў некаторых выпадках у даведках пішуць «нявызначаную прычыну смерці» або не звязваюць гібель з баявымі дзеяннямі.

«Ніякай кампенсацыі за смерць, ніякай выплаты за раненні. У пасведчанні проста пазначана: «Прычына смерці невядомая», — піша ў сацсетках іншая жанчына.

Расійскія незалежныя выданні раней паведамлялі, што ў арміі распаўсюджана практыка лічыць загінулых зніклымі без вестак, калі цела не ўдалося эвакуяваць з поля бою. У такіх выпадках сваякам даводзіцца звяртацца ў суд, каб прызнаць вайскоўца загінулым, паколькі без гэтага кампенсацыі не выплачваюцца.

Цікава, што ў Расіі ўзнік нават феномен «чорных удоў» — так называюць жанчын, якія з карыслівых меркаванняў спяшаюцца ажаніцца з салдатамі, каб у выпадку іх смерці атрымаць вялікія выплаты.

Каментары5

  • Алег
    21.03.2026
    13 мільенаў р руб -- гэта 150 тыс даляраў ЗША, а не 150.
  • лапата
    21.03.2026
    расіякі заўсёды кінуць
  • Ёсік
    21.03.2026
    Якія выплаты, вы ж бараніце сваю Айчыну ад нападу ўкраінцаў. Няўжо былі выплаты ў 41-45? Вы неяк вырашыце, калі вашыя мужыкі йдуць наймітамі забіваць украінцаў, а іх саміх забіваюць, дык за што вы з машны патрабуеце грошы. Чухайце грудзі бляшанкай.

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць