Нерухомасць2626

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Польскія тыктокі з беларускімі дамамі набіраюць тысячы праглядаў, а адмысловыя агенцтвы прадаюць дамы на любы густ па ўсёй Беларусі. Што адбываецца?

Скрыны: Biuro N. Zakazane Państwo / TikTok

Нядаўна ў тыктоку заляцеў ролік польскага бюро нерухомасці Zakazane Państwo. У відэа, што набрала 128 тысяч праглядаў, патэнцыйным пакупнікам паказваюць хатку недалёка ад мястэчка Варапаева ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. За драўляную хату просяць каля 1300 даляраў.

@zakazanepanstwo Dom na Białorusi za niecałe 5 tysięcy złotych #57 https://zakazanepanstwo.pl/domy #białoruś #domek #dom #kupnodomu ♬ originalljud - Biuro N. Zakazane Państwo

Хата, пра якую ідзе гаворка, патрабуе рамонту. Гэта прызнаюць нават прадстаўнікі агенцтва — трэба пафарбаваць сцены са знешняга боку і адрамантаваць вокны. Але, мяркуючы па каментарах, кошт хаты спакушае некаторых палякаў:

«Мо, набуду сабе такую хатку на пенсію. Ведаю рускую, пасля дзевяці гадоў вучобы нешта засталося ў галаве з той мовы. Цішыня і спакой».

«Як на Падляшшы».

Ёсць, вядома, і тыя, хто сумняваецца. У прадстаўнікоў агенцтва цікавяцца, як беларусы ставяцца да палякаў і ці не будзе палякам складана набыць у Беларусі такую хату з зямлёй.

@zakazanepanstwo Dom w małym miasteczku na Białorusi – ceny i atrakcje #59 https://zakazanepanstwo.pl/ #białoruś #ceny #atrakcje #воропаево ♬ originalljud - Biuro N. Zakazane Państwo

Агенцтва прапануе і хаты ў іншых кутках Беларусі: на іх старонцы можна знайсці, напрыклад, ролікі з-пад Смаргоні, з вёскі Загор’е ў Смалявіцкім раёне і ля Нарачы. Выпадковы каментатар пытаецца пад адным з ролікаў: нехта сапраўды набывае хату ў Беларусі? А яму тлумачаць: вы б здзівіліся, калі б даведаліся, колькі там палякаў.

«Я вывучаю тэму. Дакладна вечная арэнда, 99 гадоў — мне гэтага хопіць. Магчымасць продажу праз пяць гадоў, яшчэ не ведаю, як там з выкупам ва ўласнасць.

Буду [набываць] сёлета, знаёмыя ўжо набылі. Выдаткі на ўтрыманне для нас смешныя. Напрыклад, газ для ацяплення — каля 20 грошаў за куб (прыкладна 16 капеек — НН)», — піша адзін з палякаў у каментарах.

Вечная арэнда датычыць зямлі, на якой стаяць хаты. Замежнікі могуць набываць у Беларусі дамы, але не зямлю — на яе трэба будзе афармляць тую самую вечную арэнду на 99 гадоў. Ёсць і выключэнне: замежнік можа атрымаць зямлю ў Беларусі ў спадчыну.

Мяркуючы па каментарах да тыктокаў, палякі разглядаюць Беларусь яшчэ і як месца для жыцця на пенсіі. Адна з карыстальніц удакладняе, ці хапіла б ёй для жыцця ў Беларусі пенсіі памерам 1200 еўра. Яе супакойваюць:

«Увогуле, будзеце выдаткоўваць максімум 400‑450 еўра з 1200, і на таксі яшчэ ездзіць. На астатнія будзеце ў Турцыю лётаць кожныя паўгода на два тыдні».

@zakazanepanstwo Domy na wsi Zagorje 50 km od Mińska #44 https://zakazanepanstwo.pl/ #białoruś #логойск #dom #nieruchomości ♬ dźwięk oryginalny - Biuro N. Zakazane Państwo

У адным з каментароў агенцтва тлумачыць, што праз іх палякі набылі дзевяць дамоў у Беларусі.

Ёсць і іншыя платформы, якія прадаюць палякам іх беларускую мару. Напрыклад, на Domaza можна знайсці кватэры і дамы, і збольшага гэта варыянты ў Мінску і ў гарадах-спадарожніках. Самы танны варыянт — хата ў мястэчку Лашаны, што ў Мінскім раёне, за яе палякам давядзецца аддаць каля 39 тысяч даляраў.

А платформа Rielt прапануе невялічкі гайд па тым, як палякам выбіраць сабе нерухомасць у Беларусі. Паводле яго, самыя танныя хаты, ад 20 тысяч даляраў, можна знайсці ў аддаленых раёнах Віцебскай вобласці, вось толькі ў іх трэба будзе рабіць рамонт. На Магілёўшчыне і Гомельшчыне хаты, пішуць палякі, каштуюць 30‑50 тысяч даляраў, але ў тых рэгіёнах мала працы і слабая інфраструктура.

Калі ёсць грошы, аўтары гайда раяць разглядаць дамы ў Мінскім раёне, асабліва ў Бараўлянах, Ждановічах і Ратамцы — маўляў, добрая інфраструктура і файны варыянт для тых, хто працуе ў Мінску. А яшчэ можна выбраць раён Дзяржынска, Лагойска ці Заслаўя, дзе лепей з прыродай, ці блізкія да Польшчы Берасцейшчыну або Гродзеншчыну.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары26

  • Бгг
    22.03.2026
    Ну давайте, песню про концлагерь за-пе-вай!
  • Ян
    22.03.2026
    Ну і добра што палякі прыязжаюць да нас жыць. Бо пакуль перакос толькі з бок Рф, а гэта не ёсць добра.
  • Беларус
    22.03.2026
    рускі іван, тут артыкул не пра тваю расею

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі13

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі13

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць