Лакацыяй абрана пляцоўка каля «Чыжоўка-Арэны».

Вясновыя сельскагаспадарчыя кірмашы выхаднога дня пройдуць у сталіцы з 28 сакавіка. Пра гэта журналістам 23 сакавіка паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, пішуць Мінск-навіны.
— Яна найбольш ёмістая, што дазволіць прыехаць на яе большай колькасці як вытворцаў, так і пакупнікоў, — адзначыла А. Нагорная. — Акцэнт пры распрацоўцы канцэпцыі быў зроблены на тым, каб у адным месцы можна было набыць не толькі плодаагароднінную прадукцыю, якая яшчэ засталася ад леташняга ўраджаю, але і саджанцы, і расаду.
У сакавіку кірмаш будзе праходзіць два дні — 28 і 29 сакавіка.
У пачатку красавіка ён будзе дзейнічаць толькі па суботах — 4 і 11 красавіка. Затым ён разгорнецца 18—19 і 25—26 красавіка.
Наведаць кірмашы можна будзе з 8:00 да 16:00.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары
Яна ў курсе, што людзям цяжка цягнуць на сабе сумкі?
Не, яна яўна не ў курсе.
Таму робіць ярмарку вялікую, але адну на ўвесь 2-х мільённы Мінск.
Пакупнікам не зручна, але ёй по фіг.
Галоўнае, што ёй у адным месцы лёгка ўсіх кантраляваць.