Грамадства44

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання

Суд у Кіеве прадоўжыў да 20 красавіка ўтрыманне пад вартай беларускі Іны Кардаш, якую 21 студзеня затрымалі ў Кіеве паводле падазрэння ў шпіянажы на карысць КДБ Беларусі. 

Іна Кардаш. Фота: LookByMedia

Як стала вядома «Свабодзе» з крыніц у праваахоўных органах Украіны, Іну Кардаш утрымліваюць у Кіеўскім следчым ізалятары.

Беларуска нібыта скардзілася на ненаданне ёй медычнай дапамогі, а таксама на ўмовы трымання. Яе адвакатка адмовілася паведаміць дэталі і ад іншых каментароў «без згоды сваёй кліенткі».

Суддзя пры разглядзе хадайніцтва следства аб падоўжанні арышту абавязаў кіраўніцтва следчага ізалятару забяспечыць выкананне правоў Іны Кардаш на атрыманне належнай медычнай дапамогі, а таксама належныя ўмовы ўтрымання.

Справу, якую завялі супраць беларускі 16 ліпеня 2025 году, расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны.

Каментары4

  • Зрабіце ёй як на Акрэсціна
    23.03.2026
    Кдбшнай шпіенцы не падабаюцца ўмовы ў Кіеўскім следчым ізалятары?
    Зрабіце ёй у Кіеве такія ўмовы, як у лукашэнкаўскім ізалятары на Акрэсціна.
    Няхай спіць на падлозе без пасцелі і матраса, пад галаву няхай кладзе ўласныя красоўкі, камеру заліць хлоркай, не даваць туалетную паперу і пракладкі. Усё, як любяць кдбшнікі, на якіх яна працуе.
  • Спадар
    23.03.2026
    Ды і..(цэнзура) з ей!!!
  • ruag
    23.03.2026
    Зрабіце ёй як на Акрэсціна , ну ў вас хоць красоўкі былі, у мяне забралі ўвесь абутак, і нават тэпці, што радакі перадалі, не далі і не павернулі пры выхадзе. Прыйшлося пісаць заяву на крадзеж супрацоўнікамі ізалятара. І не давалі элементарных антыбіётыкаў, не гаворачы ўжо пра доктара, што ў маім выпадку пацягнула цяжкія наступствы для здароўя. Прапаную стварыць гэтай гбшнай [Рэд. Выдалена] аналягічныя ўмовы.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?23

У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы1

Чыноўнікі налічылі, што за мяжой жыве больш за 3,5 мільёна беларусаў16

Расійскі вайсковы верталёт зранку без наступстваў заляцеў у паветраную прастору Польшчы13

У Камянецкім раёне жанчына знайшла жалязяку ў мясцовым хлебе1

У Францыі затрымалі фуру з буйным грузам «вясёлага газу». За рулём быў беларус

У Гродне каля Фарнага касцёла запусцілі праекцыйны пешаходны пераход ФОТЫ2

Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы10

Жыхары Бараўлян масава шукаюць у лесе драўляныя фігуркі. Што за яны?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць