Грамадства1919

Журналісты знайшлі, дзе жыве адзін з начальнікаў калоніі Бабруйска — «кончаны садыст» Шынвізэ

Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска Дзмітрый «Рудольф» Шынвізэ перабраўся ў Германію і стаў гер Dimitri Schönwiese. Цяпер нямецкія журналісты знайшлі яго дом.

Былы начальнік аператыўна-рэжымнай часткі бабруйскай калоніі №2 здолеў пачаць зусім новае, ціхае жыццё ў Германіі. Скарыстаўшыся сваімі нямецкімі каранямі, ён атрымаў статус «позняга перасяленца» і разам з жонкай пераехаў у Шверын — маляўнічую сталіцу зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія.

Некаторы час ягоны спакой нішто не парушала, пакуль «Наша Ніва» не распавяла пра яго, а цяпер і нямецкія журналісты выдання Welt am Sonntag выйшлі на ягоны след.

Цяпер лад ягонага ціхага жыцця крыху пахіснуўся. 

Рэпарцёры пастукаліся ў ягоныя дзверы. І ім адкрыла жонка Шанвізэ.

Даведаўшыся, пра што ідзе гаворка, яна патэлефанавала мужу. Той забараніў ёй даваць свой нумар тэлефона. На пісьмовыя пытанні Welt am Sonntag ён не адказаў.

Як пісала «Наша Ніва», былыя зняволеныя бабруйскай калоніі гавораць пра выключна жорсткае абыходжанне з асуджанымі новага грамадзяніна Германіі і характарызуюць яго як «выключнага садыста».

Нямецкая крымінальная паліцыя (BKA) завяла справу для расследавання «абставін і магчымага ўдзелу дадзенай асобы ў патэнцыйных злачынствах супраць чалавечнасці». Да якіх вынікаў прыйшло расследаванне і ці працягваецца яно, пакуль не вядома.

Каментары19

  • Вольга
    18.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Швайзэ
    18.03.2026
    Кат з'ехаў да сваіх фашысцкіх продкаў? Не ўражаны
  • Жора
    18.03.2026
    Пасадзіць гада на гадоў 20, каб была навука астатнім лукашысцкім прыхвасням.

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць