Усяго патроху88

«Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі!» Студэнцкі хор выканаў у аўтобусе беларускую народную песню — людзі ў захапленні

У Мінскім дзяржаўным каледжы інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя Івана Жыжаля ёсць хор «Братка беларус». Ансамбль спявае як папулярныя сучасныя песні, так і народныя. 

Калектыў «Братка беларус» выконвае песні ў сталічным аўтобусе №32С. Скрыншот: відэа з тыктока @lubimtvorchestvo

Песня па-беларуску, імправізацыйна выкананая калектывам у аўтобусе 32С, сабрала рэкордную колькасць пазітыўнага фідбэку. У тыктоку відэа, дзе моладзь спявае «Як пайду я ў новую канюшню», ужо сабрала больш за 200 тысяч праглядаў і стос захопленых каментароў.

@lubimtvorchestvo #ансамбль #автобус#народнаяпесня #беларусь ♬ оригинальный звук - Братка Беларус

«Вялікі дзякуй за беларускую мову!».

«А дзе праходзіць такі выдатны маршрут? Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі».

«Падабайка, хлопцы! На роднай мове!».

«Ганаруся, што ў Беларусі ёсць такая моладзь!».

«Спадзяюся, вам вярнулі грошы за праезд і заплацілі за выступ!», — рэспектуюць маладзёнам у каментарах.

Удзельнікі хору зразумелі, што людзям падымае настрой такі фармат, і выклалі яшчэ адно відэа, на якім спяваюць у аўтобусе творчасць Андрэя Губіна, але падобны рэпертуар ужо сабраў у разы менш праглядаў.

@lubimtvorchestvo #поем #ночьгубин #автобус #беларусь ♬ оригинальный звук - Братка Беларус

Каментары8

  • Не,не пойдет
    21.03.2026
    Надо было петь "Муры" Прыйдзе,рухне,вот это все.Ну или "Тры чарапахи" в краинем случае
  • Амаль усе яны расейскамоўныя
    21.03.2026
    нават так , я вам больш скажу. Нават сярод тых, хто могуць на камеру ў эфірах беларускамоўных смі нешта па-беларуску сказаць, большасць у побыце расейскамоўнай застаецца.
  • Менскія
    21.03.2026
    Зараз бондарева ( чы нейкая іншая паскуцтва) настучыць...

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць