Свет1111

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе

Прэзідэнт ЗША таксама раскрытыкаваў прэзідэнта Украіны, заявіўшы, што з ім складаней дамаўляцца, чым з Пуціным.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Прэзідэнт ЗША назваў дапамогу, якую Украіна аказвае краінам Блізкага Усходу, «палітычным піярам» прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, піша «Еўрапейская праўда».

Журналістка Стэфані Рул спытала амерыканскага лідара пра дапамогу, якую Украіна аказвае блізкаўсходнім саюзнікам ЗША, у тым ліку ў барацьбе з іранскімі дронамі. На гэта, паводле слоў журналісткі, Трамп заявіў, што Украіна «не зрабіла нічога», а ўсё, што ўкраінскі прэзідэнт казаў пра дапамогу, ён рабіў дзеля «палітычных і піяр-мэтаў».

Пасля гэтага прэзідэнт ЗША зноў раскрытыкаваў Зяленскага, заявіўшы, што з ім складаней мець справу, чым з Уладзімірам Пуціным. Таксама, як цытуе Трампа журналістка, ён дадаў, што расійскі кіраўнік «не баіцца Еўропы».

Акрамя таго, ён паўтарыў сваё абурэнне тым, што саюзнікі па NATO не дапамагаюць ЗША ў аперацыях супраць Ірана. У той жа час Трамп дадаў, што Вашынгтону не патрэбна іх дапамога.

Раней Дональд Трамп заяўляў, што Злучаным Штатам не патрэбна дапамога Украіны для таго, каб збіваць іранскія дроны на Блізкім Усходзе.

Каментары11

  • Дзікпікавіч
    21.03.2026
    Гэта ўжо не лапідарный геній, а мазаічный
  • Адна маці, адна мова, адна Радзіма
    21.03.2026
    Валодзя! Кідай змагацца за былое Крымскае ханства, якое было падарвана УССР савецкімі ўладамі, ды бягі на дапамогу Трампу ваяваць ва Ўсходнім Азербайджане!
  • где вас ищут
    21.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць