Грамадства1818

У БДМУ адмяняюць платнае навучанне на дактароў

У гэтым годзе будучыя стаматолагі і тэрапеўты змогуць паступіць толькі на бюджэт. Гэта значыць, усіх пасля вучобы будзе чакаць абавязковая адпрацоўка.

Сёння ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Універсітэт расказаў, колькі абітурыентаў яны прымуць у гэтым годзе.

Усяго запланаваны прыём на першы курс 1330 чалавек — 500 на лячэбны факультэт, 130 на медыка-прафілактычны, 340 на стаматалагічны, 230 на педыятрычны, 130 на фармацэўтычны. З іх 782 — па мэтавым накіраванні.

Але што найбольш здзівіла бацькоў будучых студэнтаў — фактычна адмянілі платнае навучанне. На лячэбным, медыка-прафілактычным, стаматалагічным і педыятрычным факультэце будуць толькі бюджэтныя месцы для тых, хто паступае ў 2026 годзе (для тых, хто ўжо вучыцца, нічога не змяняецца). 30 месцаў для платнікаў прадугледжана толькі на фармацэўтычным факультэце.

Фота: сацсеткі

Тэрмін адпрацоўкі для будучых дактароў пасля ўніверсітэта цяпер складае 5 гадоў.

У гэтым годзе БДМУ павялічвае і сам набор — летась яны ставілі планку на 1154 абітурыенты.

Каментары18

  • Ёсік
    21.03.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, доктар - вучоная ступень, а яны ўрачы.
  • Скаты
    21.03.2026
    Урачоў і так моцна не хапае. Да стаматолагаў нават у платных клініках запіс на месяц наперад. А яны яшчэ і паступіць вучыцца моцным абітурыентам не даюць: спачатку больш за палову месцаў цэлевікамі забілі, а зараз яшчэ і платнае адмянілі. У іх зусім не хапае галавы дадумацца, што абітурыенты, якія маглі б стаць добрымі ўрачамі і іх жа лячыць цяпер пойдуць на іншыя спецыяльнасці, ці паедуць замяжу.
  • Жэка
    21.03.2026
    Янка, а куда яны пойдуць? У прыватныя медцэнтры Менску?

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал15

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю24

Рыэлтар расказала, якія кватэры не варта купляць8

Доктарка з мінскай хуткай дапамогі здзекавалася з блогеркі з інваліднасцю. А тых, хто пачаў заступацца, абазвала біясмеццем40

«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе15

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал15

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць