Грамадства2020

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

Паводле словаў спецпасланніка Трампа, учора вызваліць 250 чалавек удалося шляхам «дастаткова жорсткіх перамоваў» з беларускімі ўладамі.

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коул лічыць, што да канца года ўдасца вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю сваёй жонцы Грэце ван Сустэрэн на тэлеканале Newsmax.

«Мы лічым, што зможам вызваліць яшчэ больш людзей і спадзяёмся да канца года выцягнуць усіх», — сказаў Коўл.

Коўл пацвердзіў, што з 250 чалавек, вызваленых 19 сакавіка, 235 засталіся ў Беларусі. Гэтага ўдалося дасягнуць шляхам «дастаткова жорсткіх перамоваў» з беларускімі ўладамі.

Спецпасланнік Трампа таксама заявіў, што спрабуе наладзіць адносіны паміж Беларуссю і Літвой: вырашыць пытанні з метэазондамі і «дробнымі праблемамі, якія ператварыліся ў вялікія».

«Я дасягнуў добрага прагрэсу з Літвой. Сёння я ўзняў гэтыя пытанні перад Лукашэнкам, прэзідэнтам. Мы робім добрыя крокі да міру паміж гэтымі дзвюма краінамі», — заявіў Коўл.

Нагадаем, што ў чэрвені мінулага года ў выніку візіту амерыканскай дэлегацыі ў Мінск былі вызваленыя 14 чалавек, падчас двух папярэдніх візітаў Джона Коўла ў Мінск — 11 верасня і 13 снежня — на волю выйшлі 51 і 123 чалавекі. Учора стала вядома пра вызваленне 250 чалавек. Такім чынам колькасць палітвязняў у Беларусі апусцілася ніжэй за 1000 чалавек.

Каментары20

  • Разам
    20.03.2026
    Святлана Ціханоўская, Валер Цапкала, Валер Кавалеўскі - вялікія малайцы, што шчыльна працуюць з Коўлам і Крысам Смітам, каб дапамагчы вызваліць палітвязняў. Толькі агульным ціскам можна дамагчыся перамогі!
  • Filipp
    20.03.2026
    "Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў" ©
    І мы таксама спадзяемся, што Вы зможаце гэта зрабіць.
  • не такі, як ёсць
    20.03.2026
    Колькі рэжыму спатрэбіцца часу, каб накідаць у турмы новых людзей для абмену

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах29

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі70

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны20

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах29

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць