Грамадства55

Аб'явілі «экстрэмісцкай» кнігу пра Наталлю Радзіну

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» чарговыя кнігі, піша «Вясна». Гаворка ідзе пра кнігу расійскага аўтара Юрыя Фяльшцінскага «Беларусь Натальи Радиной: журналистка против диктатора», а таксама кнігу Паўла Анціпава «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать».

Таксама «экстрэмісцкім» 19 сакавіка прызналі тэлеграм-чат «СИЗО №1 Колядичи». Гэта самы буйны чат па падтрымцы сваякоў вязняў, дзе сабраныя розныя гайды, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасля затрымання блізкага. Калі два гады таму там было каля 500 чалавек — то цяпер ужо амаль 1800.

Акрамя таго, у значна пашыраным спісе апынуліся:

  • тэлеграм-каналы і чаты «Премия Дайвера», «Сымболiка Батумi», «Вобласць падзей — Магілёў i ваколіцы», «Хоккеисты Пеленга»;
  • відэаролік «Он не Батька. Как Лукашенко уничтожает Беларусь»;
  • ютуб-канал «SENS_belarus»;
  • старонкі ў Threads ekorneevec, thebelarusian, Viktar Malishevsky;
  • старонкі ў фэйсбуку «Вобласць падзей Магілёў i ваколіцы», «Павел Либер»;
  • музычныя кампазіцыі гурта «M8L8TH», «Миномет»: «Мужество ведет на небеса», «Родной мой край», «Шторм над Азовом», «Слезы осени», а таксама сацсеткі гурта;
  • музычныя кампазіцыі гурта «Нежеголь»: «FPV на Волчанск», «Молодежь», «На могилах героев», «Украина», а таксама сацсеткі гурта.

Каментары5

  • кто
    21.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 1
    23.04.2026
    Тамака чытаць няма чаго...
  • Смешна
    23.04.2026
    Пук нават кнігу не змагла напісаць сама... Ні навін, ні інсайдау́, ні рэпартаж, ні свай Ютубканал...нічога сама зрабіць не можа! Вось спампаваць чужыя навіны, агучыць чужыя думкі ( за свае потым прыпаднесьці)) гэта можа

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»135

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць