Яшчэ 26% ставяцца да беларусаў абыякава, а 19% — з сімпатыяй. Такія вынікі студзеньскага апытання Цэнтра даследавання грамадскай думкі CBOS, піша Most.

CBOS штогод апытвае жыхароў Польшчы наконт іх стаўлення да прадстаўнікоў 21 народа. Беларусы знаходзяцца ў канцы спісу прыхільнасці, апярэджваючы толькі цыган і расіян.
Да каго палякі ставяцца лепш за ўсё
У цэлым пазітыўнае стаўленне палякі традыцыйна выказваюць даволі стрымана. Нават да лідараў рэйтынгу з сімпатыяй ставіцца крыху больш за палову палякаў.
Найбольшую сімпатыю ў палякаў выклікаюць італьянцы (58%), а таксама суседзі — чэхі (55%) і славакі (52%). Далей ідуць англічане (49%) і амерыканцы (47%) — народы краін, якія з’яўляюцца геапалітычнымі саюзнікамі Польшчы і папулярнымі кірункамі польскай эміграцыі.
Узровень сімпатыі да беларусаў у апошнія гады зніжаецца. Калі ў 2024 годзе ён складаў 24%, то ў 2025 годзе — ужо 20%, а ў 2026 годзе — 19%. Улічваючы, што на стаўленне да нацыі часта ўплывае геапалітыка, гэта не дзіўна: міграцыйны крызіс змяніўся кантрабандным ціскам і дыверсіямі, у якіх знаходзілі беларускі след. Акрамя таго, на стаўленне да беларусаў можа ўплываць агульная павестка — так званы правы паварот з узмацненнем жорсткасці ў адносінах да мігрантаў.
Аднак варта адзначыць: пры зніжэнні ўзроўню сімпатыі расце не колькасць тых, хто выказвае антыпатыю да беларусаў, а доля тых, хто ставіцца нейтральна.
Да каго палякі ставяцца горш за ўсё
Найбольшую непрыязь палякі выказваюць да расіян (74%), цыган — (46%), беларусаў (46%), украінцаў (43%), яўрэяў (40%), немцаў (32%), палесцінцаў (30%).
Доля тых, хто выказвае непрыязь да беларусаў, нават крыху зменшылася: у 2025 годзе яна складала 48%, у 2024 годзе — 47%.
А вось у стаўленні да ўкраінцаў адбываецца іншы працэс. За год узровень сімпатыі да іх зменшыўся з 30% да 29%, а непрыязнасці — вырас з 38% да 43%.
Да каго яшчэ пагоршылася стаўленне
На стаўленне да канкрэтных народаў уплываюць працэсы ў іх краінах і дзеянні ўладаў. Напрыклад, у апошнія гады ў польскім грамадстве прыкметна пагоршылася стаўленне да амерыканцаў: у 2024 годзе сімпатыю да іх выказвалі 65% апытаных, у 2025 — 58%, а ў 2026 — 47%. Пры гэтым негатыўнае стаўленне да амерыканцаў цяпер выказалі 18% апытаных (у мінулым годзе такіх было 10%).
Каментары
Хаця мы ім АНІЧОГА кепскага не рабілі бадай што ніколі. Ну, гэта іх справа.
Dadajcie siudy idyjockija zachady z boku susiedziaū, što da abmiežavanniaū (vizavych, transpartnych), jakija šyroka abmiarkoūvajucca ūradami i, adpaviedna, asviatliajucca ū SMI inšych krainaū EZ... U tamtejšaha plebsu na slychu atrymlivajecca tolki niehatyū, adčuvannie varožasci i niebiaspieki,..taki vynik.
Inakš chiba što na ūschodzie, Siaredniaja Azyja, Paūdniova Ūschodniaja Azyja ...