Грамадства22

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі

Кіроўцам аўтамабіля з дыпламатычнымі нумарамі, які 1 лютага стаў удзельнікам ДТЗ з машынай польскай паліцыі ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі. Пра гэта паведаміла газета Wyborcza са спасылкай на паліцыю Падляшскага ваяводства, піша «Белсат».

Месца ДТЗ. Фота: Падляшская паліцыя

Паводле слоў прадстаўніцы паліцыі Агнешкі Ульман, 47‑гадовы мужчына сам прадставіўся беларускім консулам.

Аварыя адбылася каля 6:30 раніцы 1 лютага на кальцавой развязцы вуліц Палескай і Юравецкай. Машына дыпкорпуса не саступіла дарогу і сутыкнулася з паліцэйскім аўтамабілем.

У выніку здарэння пацярпела супрацоўніца паліцыі — яе даставілі ў бальніцу, але пасля агляду адпусцілі. Абодва кіроўцы былі цвярозыя, ніхто не спрабаваў уцячы з месца аварыі. Кіроўцу аўтамабіля дыпкорпуса вынеслі папярэджанне.

Як адзначае «Белсат», Беларусь мае амбасаду ў Аўстрыі і амбасадара — 62‑гадовага Андрэя Дапкюнаса. Консулам на сайце амбасады пазначаны першы сакратар Андрэй Мароз, але ягонае імя ёсць толькі на беларускай і англійскай версіях старонак, няма на рускай і нямецкай.

Міністэрства замежных спраў Беларусі, а таксама амбасады Беларусі ў Польшчы і Аўстрыі пра гэта дарожнае здарэнне не паведамлялі.

Каментары2

  • Žvir
    02.02.2026
    A čamu pasolskija nia jezdziać na Beldžy ? Kiepska ŭ ich z patryjatyzmam, i kudy hladzić dziaržava, spansuje niamiecki aŭtapram. Hetak nie dačakajemsia, kali ž zhnije i razvalicca EZ...
  • Федзя
    03.02.2026
    Глядзі куды едзіш!

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком20

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком20

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць