Аўто

Змяніўся час працы платных парковак

Новы графік дзейнічае ад сёння.

У сталіцы скараціўся час працы платных аўтамабільных парковак. Гэта прадугледжана рашэннем Мінскага гарвыканкама №381 ад 5 лютага 2026 года, якое сёння ўступае ў сілу, паведамляе БелТА.

Платныя паркоўкі, якія раней працавалі з 8.00 да 20.00, цяпер будуць дзейнічаць з 8.00 да 18.00. Пасля гэтага часу паркоўкі, не абсталяваныя прыладамі ўліку часу і разліку платы за карыстанне, тэхнічнымі сродкамі, якія перашкаджаюць выезду ў выпадку неаплаты, проста перастаюць быць платнымі. Гэта тычыцца ўсіх такіх парковак, акрамя паркоўкі на вуліцы Замкавай.

Па такім жа графіку будуць працаваць і паркоўкі, абсталяваныя названымі прыладамі і тэхнічнымі сродкамі (акрамя парковак на тэрыторыі Верхняга горада і Траецкага прадмесця). З 18.00 да 8.00 там будзе дзейнічаць паніжаны тарыф.

Як тлумачыў раней генеральны дырэктар арганізацыі «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Андрэй Зыранаў, змены ўведзены для таго, каб аўтамабілі работнікаў пакідалі зону, а жыльцы маглі бясплатна прыпаркавацца каля сваіх дамоў. У іх таксама будзе стымул прыбраць аўтамабіль пасля 8.00, каб вызваліць месца для іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць