Усяго патроху88

Махляры нажыліся на беларусах, якія вельмі хацелі трапіць на канцэрт расійскага рэпера Мот

14 і 15 лютага «Мінск-арэна» прымае расійскага спевака Мот (Мацвея Мельнікава). Квіткі на яго шоу каштавалі ад 55 да 236 рублёў, і солд-аўт здарыўся задоўга да даты мерапрыемства. Менавіта таму некаторыя беларусы гатовыя былі купіць квіткі з рук і з нацэнкай, чым скарысталіся махляры.

Мяркуючы з сацыяльных сетак, некалькі дзясяткаў беларусаў так і не трапілі на канцэрт рэпера, хоць заплацілі за яго па падвышаным тарыфе — на ўваходзе аказалася, што іх квіткі фэйкавыя.

Мот — расійскі спявак, які выконвае музыку ў жанрах хіп-хоп, R&B і соўл. З’яўляецца былым артыстам лэйбла Black Star. На фота — афіша мерапрыемства ў Мінску. Фота: ticketpro.by

«Мы вельмі хацелі трапіць на канцэрт, найперш я. Таму мой хлопец купіў квіткі праз перакупаў на «Куфры». Але аказалася, што прадавец быў нядобранадзейны. Мы ніяк не маглі праверыць сапраўднасць квіткоў самі, бо яны былі купленыя за 1,5 месяца і мы ў гэтым не разбіраемся», — падзялілася ў сацсетках сваім болем адна з фанатак.

Фальшыўку выявілі ўжо на ўваходзе ў «Мінск-арэну» — квіткі пары, як ім сказалі, былі прабітыя раней, і яны былі не першыя, хто атрымліваў такі непрыемны сюрпрыз перад самай падзеяй.

Пры гэтым за два квіткі, якія на афіцыйных сайтах абышліся б 160 рублёў, маладыя людзі заплацілі 200.

Пра такі ж развод расказваюць многія іншыя беларусы. Ім раяць пісаць калектыўную заяву ў міліцыю, хаця самі яны не вераць у тое, што ашуканцаў знойдуць: ранейшыя акаўнты прадаўцоў і на «Куфары», і ў тэлеграме выдаленыя.

«На ўваходзе сказалі, што чалавек 30 адправілі з фальшывымі квіткамі», — распавядае адна з беларусак.

Пасля скаргаў карыстальнікаў да сітуацыі падключыліся і прадстаўнікі kufar.by.

Каментары8

  • 67
    15.02.2026
    Так им и надо.
  • Пракоп
    15.02.2026
    ....гэта-ж сколькі мудакоу у Беларусі. !!
  • Alex
    15.02.2026
    Poppy, вы сами-то Мота слушали? Это выдающийся поэт и исполнитель. Или хочется только лишь обо...ть всё русское?

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй25

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

Памёр паэт Мікола Кандратаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй25

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць