Плацежныя карты літоўскага анлайн-банка Paysera з 11 лютага не працуюць у Беларусі. Інфармацыю ў чатах аб перасячэнні мяжы заўважыў Office Life.
Беларускія карыстальнікі карт Paysera атрымалі лісты ад банка аб тым, што транзакцыі па іх у нашай краіне «будуць беспаспяховымі».
— Карткі Paysera не могуць быць выкарыстаныя на тэрыторыі Беларусі (…). Гэтыя меры з'яўляюцца часткай мер Paysera па выкананні міжнародных санкцый, — гаворыцца ў паведамленні банка.

З даступных функцый засталася толькі магчымасць прагляду балансу ў банкаматах.
Дагэтуль Paysera была адзінай літоўскай фінансавай установай, карткамі якога можна было разлічвацца ў Беларусі.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары
"В понедельник, 15 декабря, Управление по контролю за иностранными активами Минфина США (OFAC) опубликовало генеральную лицензию, отменяющую действовавший более четырех лет запрет на сделки с белорусскими государственными компаниями «Беларуськалий» и «Белорусская калийная компания» (БКК), а также с дочерней компанией БКК «Агророзквит» и другими предприятиями, в которых доля этих трех компаний составляла 50% или более."