Грамадства44

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему

Настасся Чарняўская, уладальніца фермы «Сіўка-бурка» і аграсядзібы «Мара дзяцінства», расказала ў тыктоку, як вырашылася яе праблема са статкам чужых кароў, якія прыходзілі на яе ўчастак і наносілі шкоду.

Скрыншот з відэа

Пасля таго, як жанчына двойчы звярнулася ў пракуратуру, гаспадарам кароў паставілі высокі плот, каб жывёлы больш не выходзілі на чужую тэрыторыю. Настасся не ўдакладніла, за чый кошт гэта было зроблена, але адзначыла, што падрамантаваць яе агароджу ніхто не прапаноўваў.

«Гаспадарам кароў паставілі плот, засталося завезці кармы і наняць пастуха», — іранізуе яна.

@nasty_chernyavskaya Ответ пользователю @Anna а мне подремонтировать ограждения не предложили , видно мордой не вышла ….Да плевать !!!! Главное , что б коровы не приходили #молодечно #бродячиекоровы #живувдеревне #уходзаживотными #ялюблюсвоюработу ♬ оригинальный звук - ИннаКентия

Цяпер каровы пакуль што не прыходзяць і ўладальніца фермы ад іх адпачывае. Але яе абурае, што яна, як пацярпелая, павінна ўсё кідаць і некуды ездзіць па інстанцыях, калі дзень кароткі, мароз, а працы шмат. У той жа час да нядбайных суседзяў усе інстанцыі прыязджаюць самі і нават дапамагаюць замест таго, каб пакараць.

@nasty_chernyavskaya Не успакоюсь !!! Бродячие коровы забрали жизнь ослика Фенечки , кто следующий ? #молодечно #бродячиекоровы #живувдеревне #уходзаживотными #ялюблюсвоюработу ♬ оригинальный звук - Анастасия Чернявская.

У каментарах людзі таксама дзівяцца новаму плоту і выказваюць здагадкі, хто яго мог аплаціць.

Пра праблему стала вядома ноччу 4 лютага, калі Настасся з мужам тры разы адганялі чужы статак ад свайго ўчастка. Пасля гэтага жанчына хадзіла скардзіцца, але ў міліцыі і пракуратуры ў яе правяралі тэлефон і праводзілі гутарку аб «экстрэмізме». 

Каментары4

  • feafania
    14.02.2026
    І плот паставілі, а ўсё роўна незадаволеная. Відавочна, гэта яе адмысловая рыса характару.
  • .
    15.02.2026
    Ёсік, гэта па-руску.
  • Тэкля
    15.02.2026
    feafania, А чаму плот гаспадарам кароў паставіла ЖКГ за камунальныя сродкі? Чаму маўчаць дзяржаўныя сродкі інфармацыі чые гэта каровы? Чаму пагражаюць Чарняўскай адказнасцю як бы за "экстрэмізм" за тое, што яна адкрыта расказвае пра кароў, якія ўжо многа гадоў тэрарызуюць усе гаспадаркі навокал? Дык чые ж усё такі гэта каровы? Хто іх "крышуе?

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць