Грамадства1313

Ізраіль ушчэнт разбамбіў Дом рускай культуры ў Ліване

Пяціпавярховы будынак цалкам разбураны.

Знішчальнікі ВПС Ізраіль нанеслі ўдар па горадзе Набація на поўдні Лівана, у выніку чаго цалкам быў разбураны будынак, у якім знаходзіўся Дом рускай культуры. Пра гэта паведаміў ТАСС яго дырэктар Асаад Дзія.

Як расказаў суразмоўца, Дом рускай культуры быў заснаваны ў Набаціі ў 2004 годзе і займаў першы паверх пяціпавярховага будынка. Ён служыў сацыяльна-культурным цэнтрам, у якім збіраліся выпускнікі расійскіх ВНУ і суайчыннікі з усяго паўднёвага рэгіёна.

«Працавалі курсы рускай мовы, дзеці займаліся музыкай, танцамі, маляваннем, — адзначыў Дзія. — У нас была зала, у якой ладзіліся ўрачыстыя вечары расійска-ліванскай дружбы і канцэрты».

У перыяд канфлікту 2024 года памяшканням была нанесена матэрыяльная шкода. Паводле слоў дырэктара, рамонт зрабілі не адразу, бо спачатку патрабавалася дапамога сем’ям, якія пацярпелі ад удараў.

«Рамонтныя работы скончылі нядаўна, усе былі задаволеныя», — адзначыў ён.

Каментары13

  • Лёлік з-пад Лімасола
    09.03.2026
    “Рускі дом” у Мінску прапаную ўсё ж не бамбіцт, а ператварыць яго ў Інстытут ім. Караткевіча (ці іншага годнага папулізатаоа беларускай мовы), які б займаўся адкрыццём культурніцкіх беларускіх гурткоў замяжой
  • Ян
    09.03.2026
    Вось цяпер “дом рускай культуры”, культуры якая нясе вайну і разбурэнні, выглядае адпаведным ёй чынам
  • .
    09.03.2026
    Смысла мало, но, черт побери, как приятно!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць