Урад вызначыў памеры матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі. 5000 рублёў атрымаюць інваліды і ўдзельнікі вайны, асобы, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях да 3 верасня 1945 года.

Астатнія катэгорыі атрымаюць:
2500 рублёў — асобы, узнагароджаныя ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны; асобы, што працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абаронных збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых рубяжоў дзейных франтоў, на прыфрантавых участках чыгункі і аўтадарог; асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, установах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», а таксама асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда».
1500 рублёў — члены сем’яў вайскоўцаў, партызанаў і падпольшчыкаў, якія загінулі (памёрлі), зніклі без вестак у гады ВАВ (жонкі, якія не ўступілі ў новы шлюб, дзеці-інваліды з дзяцінства, у тым ліку ўсынаўленыя і ўдачароны, іншыя няпрацаздольныя асобы, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па гэтым падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам); былыя вязні, у тым ліку непаўналетнія, фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета, а таксама былыя непаўналетнія вязні іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па гэтым падставе; інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, траўмы, звязанай з баявымі дзеяннямі ў перыяд ВАВ або наступствамі ваенных дзеянняў.
Выплаты будуць праводзіцца з 4 па 8 мая. Усяго на іх будзе выдаткавана 10,6 млн рублёў з рэспубліканскага бюджэту.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары