Грамадства

У Лепельскім раёне жывёльны могільнік абсталявалі на радасць лісам

Пракуратура Лепельскага раёна падчас праверкі знайшла парушэнні ветэрынарна-санітарных правіл на жывёльным могільніку аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Паводле заканадаўства, арганізацыі павінны належным чынам утылізаваць і захоўваць прадукты жывёльнага паходжання, якія не адпавядаюць ветэрынарна-санітарным патрабаванням. Аднак праверка паказала, што на прадпрыемстве правілы не выконваліся. Загінулых жывёл хавалі проста на тэрыторыі жывёльнага могільніка, а не ў спецыяльна абсталяванай біятэрмічнай яме.

Акрамя таго, аб’ект не быў належным чынам агароджаны, таму дзікія жывёлы мелі доступ да біялагічных адходаў. На тэрыторыі могільніка нават заўважылі лісу, якая ласавалася незакапанымі парэшткамі жывёл. Гэта магло ствараць пагрозу распаўсюджвання інфекцыйных хвароб на жывёлагадоўчых комплексах.

Таксама было ўстаноўлена, што біятэрмічная яма не мела замка, а на ўязных варотах не было інфармацыі пра адказную асобу і кантактныя даныя.

Па выніках праверкі пракуратура вынесла прадпісанне кіраўніку арганізацыі ліквідаваць знойдзеныя парушэнні. У дачыненні да адказнай асобы распачалі дысцыплінарную справу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць