Грамадства11

У Беларусі хочуць стварыць агульную базу хатніх жывёл

Інфармацыйная база, у якой будуць зарэгістраваныя ўсе хатнія гадаванцы і жывёлы-кампаньёны, можа з’явіцца ў Мінску. Пра гэта расказаў начальнік Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі Дзмітрый Шалойка, перадае БелТА.

Навінка можа пачаць працу ў найбліжэйшыя некалькі гадоў. Паводле слоў кіраўніка сталічнай ветстанцыі, спачатку рэсурсам будуць карыстацца толькі ветэрынарныя дактары. Пазней доступ прадаставяць уладальнікам жывёл.

«У гэтай базе будуць захоўвацца звесткі, пачынаючы ад нараджэння жывёлы, а таксама інфармацыя пра вакцынацыі і іншыя ветэрынарныя маніпуляцыі, даныя пра ўладальніка і інфармацыя пра чыпаванне. Калі ўладальнік пагодзіцца на чыпаванне, у базе будзе пазначаны нумар чыпа. Таксама прадугледжаныя падказкі для ветэрынарных дактароў, якія будуць праводзіць прыём», — растлумачыў эксперт.

Калі база апынецца эфектыўнай і інфарматыўнай, досвед Мінска плануюць распаўсюдзіць на ўсю Беларусь.

Гаворачы пра чыпаванне жывёл, Дзмітрый Шалойка адзначыў, што ў сталіцы такую працэдуру прайшлі толькі некалькі тысяч гадаванцаў, бо яна з’яўляецца добраахвотнай.

Між тым чыпаванне можа стаць адзіным шанцам знайсці гадаванца, калі ён уцёк, згубіўся або быў скрадзены. Таксама гэта неабходна для афармлення ветэрынарнага пашпарта хатняй жывёлы.

Каментары1

  • Хрэн у вочы
    05.03.2026
    Это чтоб драть налоги!

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць