Грамадства44

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы

Аляксандр Сліборскі — тэхнічны дырэктар і сузасавальнік Qulix, вядомай у свеце ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі. Апошнія гады кампанія актыўна спрабуе пашырыць кола еўрапейскіх партнёраў. Сліборскі выклікаў фурор у беларускім сегменце Linkedin, калі прызнаўся, што хутка вывучыў французскую мову без рэпетытара. 

Qulix — даўняя беларуская кампанія з офісамі ў розных краінах свету (на сёння цэнтральным указаны польскі, пры гэтым у беларускім офісе застаюцца працаваць сотні людзей, якія генеруюць 30 мільёнаў рублёў гадавога даходу).

Кампанія спецыялізуецца на рашэннях для банкінга і фінтэха. Сярод кліентаў — Vodafone, французскія банкі Societe Generale, BNP Paribas і інш.

Аляксандр Сліборскі — адзін з сузаснавальнікаў і найбольш публічных асобаў у кампаніі. Пазнавальны ў асяродках бізнэсоўцаў і праграмістаў.

Нядаўна ён пахваліўся ў Linkedin сваім лінгвістычным прарывам, суправадзіўшы доказам — сертыфікатам аб здачы французскай мовы на ўзровень В1. 

Узровень B1 (Intermediate або «сярэдні») — гэта ступень валодання замежнай мовай паводле сістэмы CEFR, якая дазваляе ўпэўнена камунікаваць у большасці сітуацый падчас падарожжаў, разумець асноўныя думкі выразнай мовы, чытаць нескладаныя тэксты і апісваць уражанні, падзеі і планы.

Аляксандр Сліборскі. Фота з сацсетак

«З поўнага нуля да афіцыйнага ўзроўню B1 па французскай за 4 месяцы самастойна і без чыт-кодаў. […] Для мяне гэта было адным з самых складаных навучанняў у жыцці і прынесла вялікае задавальненне ад выніку.

Не раз і не два ў галаве з’яўляліся думкі, што я ўжо занадта стары для ўсяго гэтага […], што ў мяне не атрымаецца вывучыць новую мову, тым больш — у такія тэрміны. Я не разумеў ні слова з таго, што чуў, я не мог запомніць усе гэтыя выключэнні і выключэнні з выключэнняў, мяне засмучала, што гэтая мова зусім не падобная да англійскай (больш за тое, мне пастаянна здавалася, што веданне англійскай вельмі моцна перашкаджае ў вывучэнні).

Хацелася расслабіцца і закінуць усё. Тым больш я ніколі не меў схільнасці да моў (адзіная чацвёрка ў школе ў мяне была менавіта па англійскай, і крыж на маіх здольнасцях нармальна размаўляць па-англійску настаўніца паставіла там жа)», — напісаў Сліборскі і дадаў сакрэт поспеху. 

«Калі вы такія ж і калі ў вас таксама не атрымліваецца, але вельмі трэба, у мяне ёсць чароўная таблетка. Але прымаць яе трэба рэгулярна. Кожны дзень. Нават калі вам здаецца, што гэта бессэнсоўна. Я думаю, менавіта гэта мне і дапамагло. Кожны дзень я надаваў мінімум 15 хвілін (часцей 30—45), я склаў сваю праграму, і я вельмі хацеў — проста хацеў дайсці да выніку.

І цяпер на ўласным досведзе магу сказаць: матывацыя і дысцыпліна (асабліва калі матывацыі няма) робяць цуды», — параіў ён і дадаў, што спадзяецца, што следам за французскай мовай атрымаецца лепш рассмакаваць і французскі рынак. 

У каментарыях Сліборскаму заўважылі, што здаць экзамен на В1 і ведаць мову на тым жа ўзроўні — гэта не тое ж самае. Беларускі бізнэсовец пагадзіўся з заўвагай. 

Каментары4

  • Yuri
    11.03.2026
    Типичный успешный успех с линкедина
  • Зигмунд нефрейд
    11.03.2026
    Г - гордыня
  • Абу
    11.03.2026
    Што тут такога незвычайнага - пры наяўнасці здольнасцяў і матывацыі, мне падаецца, такі вынік цалкам адольны для многіх.

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць