Вайна11

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару ракет па бранскім заводзе мікраэлектронікі — ён разбураны

Аналіз свежых спадарожнікавых здымкаў пацвердзіў крытычныя пашкоджанні аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў расійскага ВПК — бранскага завода «Крэмній Эл».

На спадарожнікавых здымках, апублікаваных CyberBoroshno, бачныя наступствы пяці траплянняў па галоўным вытворчым цэху, нанесеных крылатымі ракетамі Storm Shadow.

Характар разбурэнняў сведчыць, што аднаўленне працы без поўнай і працяглай рэканструкцыі практычна немагчымае. Фактычна гэта азначае вывядзенне стратэгічнага аб’екта з эксплуатацыі на нявызначаны тэрмін.

Расійскія ваенкары пішуць, што над Бранскам падчас атакі на «Крэмній Эл» віселі ўкраінскія беспілотнікі, якія ажыццяўлялі аб’ектыўны кантроль.

Завод «Крэмній Эл» з’яўляецца ключавым пастаўшчыком мікраэлектронікі для расійскай арміі: тут вырабляюць дэталі для сістэм СПА «Панцыр», ракетных комплексаў «Іскандэр» і іншай высокадакладнай зброі.

У выніку атакі УСУ, паводле звестак губернатара Бранскай вобласці, загінулі шэсць мірных жыхароў. Яшчэ 42 чалавекі параненыя.

Каментары1

  • капрамонт прыняты
    11.03.2026
    Так значна лепей выглядае!

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць