Нерухомасць33

У Мінску прадаюць асабняк, падобны да шляхецкай сядзібы XIX стагоддзя

У Зацані, на вуліцы Рабініцкай, выставілі на продаж вельмі незвычайны аб’ект. Спачатку можа падацца, што перад вамі — адрэстаўраваная шляхецкая сядзіба XIX стагоддзя. Але насамрэч гэтаму дому ўсяго 20 гадоў, піша Onliner.by.

Двухпавярховы асабняк нябесна-блакітнага колеру пабудаваны ў строгім класічным стылі: з масіўнымі калонамі, двума асобнымі ўваходамі (магчыма, адзін з іх можна назваць парадным) і вітражамі на вокнах. Унутры стылістыка таксама захоўваецца.

Агульная плошча асабняка складае 253 квадратныя метры, а вышыня столяў дасягае ўражлівых 3,5 метра. Цэнтральнае месца займае прасторная гасцёўня, якая сваімі маштабамі больш нагадвае залу для правядзення баляў. Галоўным упрыгожаннем інтэр’еру і яго кампазіцыйным цэнтрам стала вялікая кафляная печ.

Пры гэтым жыллё цалкам гатовае да засялення: базавы набор мэблі і сантэхнікі ўжо ёсць.

Планіроўка катэджа даволі функцыянальная. На першым паверсе размясціліся сумешчаная кухня-гасцёўня, тры жылыя пакоі і два санвузлы. Мансардны ўзровень аддадзены пад яшчэ адзін жылы пакой з уласнай гардэробнай.

У аб’яве таксама згадваецца наяўнасць лазні і басейна. На фотаздымках іх няма, таму, хутчэй за ўсё, хатняе спа схавана ад вачэй на цокальным паверсе.

Асабняк размешчаны на прасторным участку плошчай 28 сотак. Акрамя асноўнага будынка, на тэрыторыі ўладкаваны асобны гасцявы домік.

Стаць уладальнікам сучаснай сядзібы ў межах горада прапануюць за $750 000 у эквіваленце.

Каментары3

  • класіцызм які дамінаваў апошнія гады ВКЛ
    20.05.2026
    чым адрозніваецца "дваранскай" сядзібы XIX ад панскага маёнтка-сядзібы , тут класіцызм які дамінаваў апошнія гады ВКЛ
  • Ёсік
    20.05.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, вы так салодка й смачна распавядаеце аб такіх "маёнтках", як быццам нешта за 23 рублі прадаецца.
  • Проста жыхар
    20.05.2026
    Эх, маглі б ужо і чугунную ванну ўсталяваць, акрылавая глядзіцца танна ў такіх інтэр'ерах.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта77

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта77

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць