Грамадства1212

Чарговая ўдзельніца «Міс Беларусь» уладкавалася на працу на СТБ

Вераніка Рум (у дзявоцтве Каробка) на «Міс Беларусь» трапіла з трэцяй спробы. Кароны не атрымала, затое жыццё прыгажуні пасля склалася даволі паспяхова. Цяпер жа яна пахвалілася ў сацсетках, што будзе расказваць навіны на тэлебачанні.

Вераніка Рум (Каробка). Тут і далей фота з яе інстаграма

Вераніка нарадзілася ў Нясвіжы. У школе настаўніцы называлі сімпатычную дзяўчыну мадэллю. Але бацькі былі супраць такой кар'еры і настаялі, каб дачка пайшла вучыцца на юрыдычны факультэт БДУ.

У Мінску Вераніка кінулася штурмаваць кастынгі, але без асаблівага поспеху. На «Міс Беларусь» прабілася з трэцяй спробы — у 2016 годзе. У выніку трапіла ў топ-10 і атрымала квіток у шыкоўнае жыццё.

Спачатку яна стала афіцыйным тварам футбольнага клуба «Гарадзея». Вераніку пачалі клікаць вядучай на дзяржаўныя мерапрыемствы — накшталт Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

Пасля яна атрымала ролю ў кліпе гурта «Тяни-Толкай» — грала страшную сакратарку Паўла Клышэўскага (той быў у вобразе дэпутата).

У 2017 годзе дзяўчына паехала ў Турцыю на конкурс прыгажосці «Міс 7 кантынентаў». Пра дзіўную сістэму ацэньвання там Вераніка распавядала ў інтэрв'ю: маўляў, журы глядзела нават на тое, колькі кактэйляў канкурсантка можа выпіць падчас вячэры. А саму яе ледзь не дыскваліфікавалі праз тое, што Вераніка хацела сустрэцца з сябрам. Але ў выніку дзяўчына атрымала карону.

Пасля здымалася для розных брэндаў, шмат вандравала па Еўропе — распавядала ў інстаграме, як моцна яе расчаравала Манака. А таксама публікавала фотаздымкі з прыватных самалётаў.

У 2021 годзе Вераніка выйшла замуж за бізнэсмена Дзяніса Рума. Дарэчы, разам з ім заклікала пайсці прагаласаваць за Лукашэнку на апошніх выбарах.

Вераніка з мужам Дзянісам Румам

У 2024 годзе запусціла сваю мадэльную школу Rum Models. А цяпер пахвалілася, што ўладкавалася на тэлебачанне. Вераніка апублікавала ў сацсетках здымак з подпісам: «Цяпер галоўныя падзеі краіны — маім голасам. Ваша вядучая навін на СТБ».

Дарэчы, там ужо працуюць іншыя ўдзельніцы любімага конкурсу прыгажосці Лукашэнкі — Элеанора Качалоўская (міс Беларусь — 2023) і Настасся Лаўрынчук (віцэ-міс Беларусь — 2018).

Каментары12

  • NB
    20.05.2026
    Апошнія выбары былі ў 94 (у Беларусі) і ў 2026 (у КР, на эміграцыі. Бойка за пусты мех - так вашыя "эксперты" гэта абазвалі). А новая прапагадыстка ств з мужам удзельнічалі ў лукашысцкім шапіто.
  • Ёсік
    20.05.2026
    Як бацькі не стараліся, як не хацелі, але дачушка вырасла ш...рай.

    [Зрэдагавана]
  • Мара старога хрыча
    20.05.2026
    Сашка любит такия маладыя брунэтки с красивыми попусиками, таким и дае дорогу ўперод! Как там в фильме гаварыцца, - "То, што была у нас - никому не гавары, и Андрэйке тоже" 😁

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць