Грамадства1616

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская

Пра тое, што забрала працоўную кніжку з Нацыянальнай школы прыгажосці, Элеанора Качалоўская распавяла яшчэ ў жніўні 2024 года. Але толькі цяпер падзялілася, куды ж яе аднесла. Спойлер: дзяўчына абрала стандартны шлях для штатных прыгажунь.

Элеанора Качалоўская. Тут і далей скрыншоты яе інстаграма

У Нацыянальнай школе прыгажосці Элеанора адпрацавала больш за пяць гадоў. Калі яна ўдзельнічала ў «Міс Беларусь 2023», арганізатары паведамлялі, што дзяўчына працаўладкавана там менеджаркай.

У свой апошні дзень там Элеанора апісала сітуацыю так:

«Прадказваючы нейкую зацікаўленасць, унясу яснасць. Я сышла з працоўнага кантракту (а ён ужо пераваліў за пяць гадоў). Рашэнне даўняе і абдуманае. Але мае сувязі са школай прыгажосці ні ў якім разе не спыняюцца. На новы навучальны год я бяру вучняў і ныраю ў выкладанне X2. Усё ж па дыпломе я выкладчыца. Жыццё бяжыць, і трэба бегчы разам з ім».

Але ж на новае месца Элеанора Качалоўская аднесла працоўную кніжку толькі нядаўна. Цяпер яе можна будзе пабачыць у эфіры тэлеканала СТБ. Учора яна апублікавала ў сторыс фота са сваіх першых здымкаў — Элеанору запісвалі для перадачы «Плюс-мінус», у якой агучваюць прагноз надвор'я.

Здаецца, дзяўчына новым вопытам цалкам задаволеная: «Сёння, ды і апошнім часам, чую і кажу сабе сама: «Дзе страшна, там і рост». Так і атрымалася! Сёння было сапраўды хвалююча!»

Тэлевізійная кар’ера — даволі стандартны варыянт для ўдзельніц конкурсаў «Міс Беларусь». Напрыклад, удзельніца «Міс Беларусь — 2018» Анастасія Лаўрынчук зараз таксама працуе вядучай на СТБ. А пераможцы конкурсу таго ж года Марыі Васілевіч летась даверылі весці «Калыханку» на БТ.

Каментары16

  • циник
    30.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    30.05.2025
    Прогноз погоды обычно ведут с широким разрезом на декольте или бедре. Где тут?
  • Барадзед
    30.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць