Спорт44

УЕФА пажыццёва дыскваліфікаваў трэнера, які таемна здымаў у распранальні на відэа сваю жаночую каманду

Пацярпелых аказаліся каля 15 футбалістак, самай малодшай — 17 гадоў.

Фота: Dalibor Gluck / CTK via AP

Еўрапейскі футбольны саюз (УЕФА) пажыццёва адхіліў ад любой дзейнасці, звязанай з футболам, 42‑гадовага чэшскага спецыяліста Пятра Улахоўскага, які раней узначальваў жаночую каманду клуба «Славацка» і юніёрскую зборную краіны. Акрамя гэтага, арганізацыя звярнулася ў ФІФА з патрабаваннем пашырыць гэтую забарону на ўвесь свет.

Да нейкага часу Улахоўскі меў у Чэхіі практычна бездакорную рэпутацыю — ён прапрацаваў у структуры жаночага футбола каля 15 гадоў і нават прызнаваўся найлепшым жаночым трэнерам краіны.

Аднак высветлілася, што на працягу чатырох гадоў, з 2019 па 2023 год, мужчына выкарыстоўваў схаваную ў заплечніку мініяцюрную камеру, каб таемна здымаць сваіх падапечных. Пацярпелымі аказаліся каля 15 футбалістак, самай малодшай — 17 гадоў.

Злачынства раскрылася ў верасні 2023 года, калі паліцыя выявіла ў інтэрнэце запісы з распранальні і арыштавала трэнера.

Для самой каманды гэта стала шокам, бо дзяўчаты даведаліся пра сачэнне толькі пасля арышту настаўніка. Пазней пацярпелыя прызнаваліся чэшскім журналістам, што перажыты кашмар пакінуў цяжкі псіхалагічны след: многія пачалі баяцца спаць па начах і сутыкнуліся з пастаяннай трывожнасцю ў грамадскіх месцах.

Судовыя разборы па гэтай справе цягнуліся некалькі гадоў. Спачатку суд прысудзіў выплаціць ахвярам невялікую грашовую кампенсацыю, а ў маі 2025 года крымінальны суд у Чэхіі прызначыў Улахоўскаму адзін год пазбаўлення волі ўмоўна і забараніў працаваць трэнерам унутры краіны на працягу пяці гадоў.

Міжнародны прафсаюз гульцоў FIFPRO палічыў такі прысуд занадта мяккім і заклікаў да поўнага бана спецыяліста, заявіўшы, што нават бескантактавы сэксуальны гвалт застаецца гвалтам, які патрабуе максімальна суровага адказу.

Цяперашняе ж рашэнне УЕФА павінна падаць выразны сігнал усяму спартыўнаму свету, што непрыстойным паводзінам і гвалту ў футболе месца няма.

Каментары4

  • Гамон
    20.05.2026
    Капец, а скажыце што ўсе жанчыны нармальныя.
  • Цепак
    20.05.2026
    Не понял, а где фотки, видео? Доказательства будут?
  • Цярпілам
    20.05.2026
    Адзін вусаты сагнаў на градку бульбы студэнтаў, якія там вымушаны былі стаяць ракам.
    І нічога.

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў15

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»16

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў15

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць