Нерухомасць33

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў

Такіх цэн на другасным рынку ў Мінску цяпер проста няма. Самыя недарагія аднапакаёўкі будуць каштаваць у 2—2,5 раза даражэй, піша Realt.by.

Кватэра размешчаная на першым паверсе дзевяціпавярховага панэльнага дома 1977 года пабудовы па адрасе: вуліца Убарэвіча, 148/2. Гэта непадалёк ад МКАД.

Яндэкс-карты

Менавіта тут цяпер прадаецца кватэра-студыя. Жыллё максімальна кампактнае. Яго плошча складае ўсяго 11,8 квадрата. На гэтай плошчы ўладальнік размясціў крэсла-ложак, міні-кухню, пралку, убудаваную шафу, а таксама асобны санвузел з душавой.

У кватэры зроблены рамонт — тут заменены камунікацыі, праведзена электраправодка і вентыляцыя, устаноўлены ўнутраныя перагародкі. Жыллё знаходзіцца на высокім першым паверсе, уваход у студыю — з пад’езда.

Чаму ж кватэру прадаюць па даволі нізкай цане? Ці толькі з-за невялікай плошчы? Рэч у тым, што студыя знаходзіцца ў нежылым фондзе. У аб’яве адзначаецца, што памяшканне (фактычна — бізнэс-апартаменты) можна выкарыстоўваць для ўласнага пражывання, здачы ў арэнду або для працы.

Дарэчы, зараз студыя ўжо здаецца ў арэнду за 230 даляраў за месяц. Удакладняецца, што камунальныя плацяжы ўзімку не перавышаюць 100 рублёў з улікам ацяплення і электрычнасці.

Кошт гэтай кватэры — 90 тысяч рублёў, або 33 тысячы даляраў. Пры гэтым квадратны метр выходзіць не такім ужо і танным — 7692 рублі, або $2797.

Адзначым, што такія памяшканні можна перавесці з нежылога фонду ў жылы. Падобныя паслугі аказваюць некаторыя агенцтвы нерухомасці.

Каментары3

  • хлопец
    27.05.2026
    класная канспіратыўная хата прыводзіць дзевак для...
  • Влад
    27.05.2026
    хлопец, ни одна девка не даст если в такую приведёшь!
  • вакол возера
    27.05.2026
    Влад, а за грошы?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну42

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў5

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну42

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць