Грамадства44

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг

Нацыянальны банк патлумачыў беларусам патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг. З тлумачэннямі выступіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун.

Андрэй Картун. Скрыншот з відэа

Па словах Андрэя Картуна, з 1 ліпеня 2026 года ў Беларусі ўступаюць у дзеянне новыя стандарты фінансавых паслуг і тэхналогій — у банкаў будзе абавязковай наяўнасць антыфрод-сістэмы.

Сярод параметраў, якія збіраюцца банкамі пра прыладу, будзе і геалакацыя. Аднак фінансавыя ўстановы павінны будуць не толькі праінфармаваць беларусаў пра збор такіх даных, але і атрымліваць ад іх дазволы.

Андрэй Картун заўважыў, што банкі і раней укаранялі ў добраахвотным парадку геалакацыю, але зараз гэта патрабаванне стане абавязковым.

«Падставы турбавацца ніякай няма абсалютна, наадварот, гэта выгадна для спажыўцоў банкаўскіх паслуг. Як гэта будзе выглядаць? Напрыклад, вы пастаянна жывяце ў Мінску, заходзіце са сваёй прылады, адпаведна, у сістэмы гэта не выклікае ніякіх падазрэнняў», — патлумачыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

У тым жа выпадку, калі беларус заходзіць з нейкай іншай прылады, незнаёмай сістэме і з іншай краіны ці горада, ды яшчэ амаль адначасова з выхадам з іншага месца, то адпаведныя службы бяспекі банка будуць адпрацоўваць пытанне, бо сістэма пазначыць чырвоную лінію. Беларусам як мінімум патэлефануюць, каб пацікавіцца: гэта заходзілі яны ці нехта іншы.

Андрэй Картун запэўнівае, што ніякая ўцечка даных немагчымая, бо яны зашыфраваныя. Банкам жа, маўляў, інфармацыя трэба толькі для гарантавання бяспекі, а ў рэкламна-камерцыйных мэтах яны яе выкарыстоўваць не будуць. І ўвогуле геалакацыю цяпер патрабуюць шмат дзе, напрыклад пры выкліку таксі, таму банкі тут нічога незвычайнага нібыта не ўводзяць.

Каментары4

  • Xa-xa
    27.05.2026
    Если не в той геопозиции-заблокируют ваш банкинг и будете ждать, ждать, ждать. В рашке так. Своих мозгов нет, все копирки оттуда. Конечный потребитель этих данный-МНС
  • цырк на дроце
    27.05.2026
    Цікава, а ён ведае ўвогуле што напрыклад у ноўтбуках няма ніякіх модуляў геалякацыі, пры гэтым IP-адрас можа мяняцца па 10 разоў на дзень бо чалавек можа езьдзіць па краіне і заходзіць у інтэрнэт-банкінг с розных сетак. Яны зьбіраюцца заблякаваць усіх карыстальнікаў з ноўтбукамі? Ды і ўвогуле геалякацыя элементарна мяняецца на падробленую (як у кампутарных браўзэрах кшталту Firefox - праз дадатак, так і ў смартфонах на Android з уключанымі наладамі распрацоўніка і спецыяльным дадаткам), ужо каго каго, а махляроў і злодзеяў гэта ну ніяк не спыніць.

    > ніякая ўцечка даных немагчымая, бо яны зашыфраваныя
    Ага. А яшчэ максымальная даўжыня пароляў абмежаваная 12 сымбалямі, ці каля таго (прывітаньне Аграпромбанку). І мультыфактарная аўтарызацыя праз СМС якія лёгка перахопліваюцца. І гэта ўсё ў 2026 годзе... клоўны.

    > Беларусам як мінімум патэлефануюць
    Задзяўбецеся тэлефанаваць. Інтэрнэт-банкінг пачне працаваць як беларуская паліклініка - з чэргамі па 2-3 гадзіны.

    Думаю ўвогуле тут дзьве асноўныя мэты:
    - ускладніць жыцьцё карыстальнікам VPN. Тая ж схема што на рашцы - забыў выключыць VPN - атрымаў бан.
    - стварыць яшчэ адзін сродак для татаьнага сачэньня за насельніцтвам. А дадзеныя аб геалякацыі перадаваць МНС і Губазікам усялякім.
  • .
    27.05.2026
    Шмат з чым пагаджуся і сам казаў неаднойчы. Смс як слабы ўзровень бяспекі і што немагчымасць правесці плацеж будзе праблемай кліента, а не банка.

    Дадам, што лакацыя ў браўзерах таксама збіраецца. Праз класіфікацыю IP-адрасоў. VPN там могуць фільтраваць. Таму інтэрнэт-банкінг таксама можа атрымаць праблемы, хаця і меншыя па параўнанню з мабільным. Падрабязней пісаў пад папярэднім артыкулам (395841).

    Галоўная мэта - ўсё ж барацьба з кібермахлярствам. Нацбанку трэба паказаць, што ён не ігнаруе праблему.
    Рашэнне магло быць больш узважаным, з улікам мінусаў, якія атрымаюць кліенты. Але пры адсутнасці ўліку грамадскіх меркаванняў сістэма ідзе ў разнос: улічваюцца толькі дзяржаўныя і карпаратыўныя інтарэсы.
    Карысць для падаткавікоў і карнікаў - ужо як наступствы рашэння.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць