Грамадства11

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы

Ва Уздзе кожны чацвер каля аўталаўкі Стаўбцоўскага мяса-кансервавага камбіната збіраецца чарга. Некаторыя пакупнікі займаюць яе яшчэ каля 6 раніцы, хоць машына з прадукцыяй прыязджае толькі каля 10.30. Прычына такога ажыятажу простая: папулярных прадуктаў хапае далёка не ўсім, піша BGmedia. 

Мясцовая жыхарка зняла відэа, дзе кажа, што падобная сітуацыя працягваецца ўжо каля трох гадоў. Пакупнікі ведаюць адно аднаго і кожны тыдзень фактычна спаборнічаюць за магчымасць апынуцца першымі.

«Бабулькі хутка пачнуць біцца, там усе адно аднаго ненавідзяць, бо першы забірае ўсё», — апісвае тое, што адбываецца, беларуска. Яна прапанавала камбінату альбо прывозіць больш прадукцыі, альбо ўсталяваць абмежаванне на колькасць тавару ў адны рукі.

У каментарах жанчына патлумачыла, што асабліва хутка разбіраюць асобныя пазіцыі, напрыклад ялавічныя шчокі і рэбры. Першыя пакупнікі могуць набіраць прадукты не толькі сабе, але і сваякам і знаёмым, таму тым, хто апынуўся трэцім ці чацвёртым у чарзе, ужо дастаецца далёка не ўсё.

Аўтарка расказвае, што яе бацькі таксама ўстаюць каля пяці раніцы, каб паспець заняць чаргу. Пры гэтым чакаць аўталаўку пенсіянерам даводзіцца некалькі гадзін незалежна ад надвор’я.

Паводле яе слоў, праблема яшчэ і ў тым, што патрэбнай прадукцыі ў звычайных крамах Узды няма.

Пры гэтым да самога Стаўбцоўскага камбіната ў каментатараў прэтэнзій практычна няма. Наадварот, яго прадукцыю масава хваляць: «Вельмі якасная і смачная», «Стаўбцоўская прадукцыя ідзе на ўра», «Варта паспрабаваць адзін раз — і ўсё, вы прапалі».

Сітуацыю пракаментавалі і на самім мясакамбінаце. Там патлумачылі, што гаворка ідзе пра прадукцыю, якую фізічна немагчыма вырабляць у вялікіх аб’ёмах. Колькасць некаторых субпрадуктаў наўпрост залежыць ад аб’ёмаў перапрацоўкі жывёлы: з адной тушы можна атрымаць толькі абмежаваную колькасць тых жа шчок або рэбраў. 

Каментары1

  • Предложение
    22.08.2026
    Получили за что голосовали в 1994- ом, за своего, за деревенского. Теперь обкушайтесь " рыночным социализмом". А голод, разруха ещё впереди. Не пора ли нам, соотечественники с мозгами, замахнуться на отмену всеобщего избирательного права с принципом равенства, один человек один голос? Вышел на пенсию, не голосует. Не платишь налоги, не голосуешь. Платишь много, имеешь больше голосов. Кстати, я сам пенсионер. Иначе мы с таким населением никогда не выберется из ямы.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць