Грамадства1010

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?

Падчас адпачынку на мінскай Цнянцы вадкасць для распальвання мангала выпадкова трапіла дзяўчыне на ногі і загарэлася. Яна атрымала апёкавую траўму. Сяброўка пацярпелай, а пазней і сама дзяўчына звярнуліся ў хуткую дапамогу. Але пасля размовы з дыспетчарам брыгада да яе не прыехала, таму дзяўчына мусіла самастойна дабірацца на таксі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе ёй аказалі неабходную дапамогу. У выніку ў сітуацыі разбіралася медыцынскае начальства.

Фота: magnific.com

У Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама паведамілі, што дзякуючы сістэме аўтаматычнага запісу званкоў удалося аднавіць храналогію падзей.

Першы званок паступіў 16 жніўня ў 18:39. Дыспетчарцы паведамілі, што на Цнянскім вадасховішчы дзяўчына атрымала апёк і ў яе моцна абгарэлі ногі. У адказ фельчарка параіла прыняць супрацьалергічны прэпарат і нанесці на скуру пантэнол.

Праз тры хвіліны паступіў паўторны званок. На пытанне, ці можа хуткая дапамога нешта зрабіць і чаму яна адмовілася ад прыезду, фельчарка адказала, што хуткая не выязджае на сонечныя апёкі. Пасля гэтага дзяўчына спытала, дзе знаходзіцца апёкавае аддзяленне. Дыспетчарка збіралася злучыць яе з аддзелам шпіталізацыі, але званок быў перарваны да злучэння.

Падчас праверкі супрацоўніца службы патлумачыла, што ўспрыняла зварот як просьбу аб дапамозе пры сонечным апёку. Пры гэтым заяўніца не ўдакладніла, што траўма была атрыманая ў выніку ўзгарання вадкасці для распальвання.

Аднак у службе хуткай дапамогі прызналі і памылку з боку спецыяліста: дыспетчарка не ўдакладніла абставіны атрымання апёку, што ў выніку прывяло да няправільнай ацэнкі сітуацыі.

Па выніках разбору інфармацыю пра выпадак давялі да ўсіх супрацоўнікаў, якія прымаюць выклікі. Акрамя таго, быў дапоўнены алгарытм апытання па прычыне звароту «апёк», каб у будучыні дыспетчары абавязкова ўдакладнялі, чым і пры якіх абставінах чалавек атрымаў траўму.

Каментары10

  • ДИН
    21.08.2026
    В Польше точно бы не приехала скорая. Тут приезжает, если умираешь.
    Забавно было в ковид, когда больным рекомендовали ехать общественном транспорте...
  • Не трэба кідаць трубку, калі табе дапамагаюць
    21.08.2026
    Жвір , дык супрацоўніца пачала злучаць дзяўчыну з апёкавым аддзяленнем бальніцы. Каб бальніца падказала , што рабіць далей. Не трэба было кідаць трубку. Бальнічныя дактары б разабраліся.
    Дыспетчар - не доктар.
  • 79 і 75
    22.08.2026
    можа ў польшчы і прыязджае хуткая толькі калі паміраеш, але чакаемая працягласьць жыцця у польшчы 79.2, а ў беларусі 75.1. чатыры гады як ні як. польскія пенсіянеры, лічы, на дзве алімпіяды больш пасьпеюць паглядзець.

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі11

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда2

У Польшчы Касцёл заклікаў спыніць распальванне варожасці да ўкраінцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі11

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць