Грамадства

У Мінску пачалі пракладаць трэці ўчастак трэцяй лініі метро

Шчыт «Марыя» пачаў работу па пракладцы новага ўчастку тунэлю зялёнай галінкі мінскага метро, піша БелТА.

Комплекс пачаў рух ад будучай станцыі «Парк Дружбы народаў» да «Камароўская» ў паўднёвым кірунку, затым накіруецца да «Пярэспы» і завершыць шлях на «Юбілейнай плошчы».

Раней таксама пісалася, што комплекс «Алеся» рыхтуецца даць нырца пад Свіслач, каб можна было весці работы пад рэчышчам.

Нягледзячы на тое, што трэцяя лінія носіць назву «Зялёналужская» ў Зялёны луг яна не пойдзе.

Першы ўчастак трэцяй лініі быў здадзены ў лістападзе 2020 года. Тады былі пушчаныя цягнікі ад станцыі «Юбілейная плошча» да «Кавальскай слабады», яны ўключалі таксама станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Вакзальная».

У канцы 2024 года адкрыліся тры станцыі ў паўднёвым напрамку: «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць