Свет77

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп

Віцэ-прэзідэнт таксама заявіў, што ЗША не могуць быць сусветным паліцэйскім, а хочуць быць добрым саюзнікам.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў больш для таго, каб Украіна выстаяла, чым Дональд Трамп, паведамляе Clash Report.

Амерыканскага чыноўніка журналісты спыталі, чаму ЗША ўзнагароджваюць Расію і караюць «свайго найлепшага саюзніка ў Еўропе», прыпыняючы разгортванне сваіх войскаў у Польшчы.

«Шчыра кажучы, не было прэзідэнта, які зрабіў бы больш для таго, каб Украіна выстаяла падчас уварвання Расіі, чым Дональд Трамп. Як ён сам калісьці сказаў: «Абама даў Украіне прасціны, а я даў Украіне «Джавеліны». І менавіта гэтыя «Джавеліны» забяспечылі тое, што Украіна дагэтуль захоўвае свой тэрытарыяльны суверэнітэт», — сказаў Вэнс.

Паводле яго слоў, Трамп хоча праводзіць палітыку, арыентаваную на інтарэсы ЗША, «і частка гэтай знешняй палітыкі — не ўзнагароджваць Пуціна і не караць такую краіну, як Польшча».

Каментары7

  • Гражданин РБ
    20.05.2026
    Еще пусть скажет, что украинцы должны быть благодарны, что Трамп их не бомбил для принуждения к "миру" (к капитуляции перед хорошим парнем из России)
  • Крынж
    20.05.2026
    Відаць гэта ў быдлаадміністрацыі такой быдлаэтыкет-паўсюль хваліць паўліна, нібыта гэта ім дапаможа на midterms

    [Зрэдагавана]
  • Ё
    20.05.2026
    Alex, Абама схлусіў Украіне, аддаўшы Расіі цэлы Крым і дазволіўшы залезці на Данбас. Трамп пакуль нічога не аддаў, затое раздупліў Еўропу на дапамогу Украіне. Так што для Украіны Трамп значна лепшы за Абаму, напрыклад.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць