Свет22

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох

ЗША абвясцілі пра скарачэнне колькасці амерыканскіх баявых брыгадных груп у Еўропе — з чатырох да трох. Як растлумачыў прадстаўнік Пентагона Шон Парнэл у сацыяльнай сетцы X, такім чынам вайсковая прысутнасць вяртаецца да ўзроўню 2021 года.

Амерыканскія вайскоўцы ў Літве. Фота: Sean Gallup / Getty Images

«Такім чынам, колькасць гэтых груп у Еўропе вяртаецца да ўзроўню 2021 года. Рашэнне стала вынікам комплекснага шматузроўневага працэсу, засяроджанага на пераглядзе вайсковай прысутнасці ЗША ў Еўропе. З-за гэтага часова затрымліваецца разгортванне амерыканскіх сіл у Польшчы — узорным саюзніку ЗША», — гаворыцца ў заяве.

Парнэл падкрэсліў, што канчатковае размяшчэнне амерыканскіх войскаў у Еўропе будзе вызначана пасля дадатковага аналізу стратэгічных і аператыўных патрэбаў ЗША, а таксама гатоўнасці саюзнікаў браць на сябе большую адказнасць за абарону кантынента.

У Пентагоне падкрэслілі, што перагляд прысутнасці амерыканскіх сіл адпавядае палітыцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа «Амерыка перадусім».

Вашынгтон чакае, што краіны-члены НАТА будуць больш актыўна інвеставаць ва ўласную бяспеку і абарону Еўропы.

Каментары2

  • Indrid Cold
    20.05.2026
    Рэйтінгі на нуле - трэба падкарміць МАГА
  • дух анкориджа
    20.05.2026
    И это в то время, когда, в Европе идёт самая кровопролитная война с воемён окончания Второй Мировой !
    Подстилает соломку путину.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць