Грамадства44

17‑гадовага блогера Міхаіла Драгуна, які збіраў грошы для лячэння Вані Сцяцэнкі, будуць судзіць. А ягоную 37‑гадовую сяброўку — не

У Гродне будуць судзіць 17‑гадовага блогера Міхаіла Драгуна, якога абвінавачваюць у незаконным выкарыстанні грошай, сабраных на лячэнне 9‑гадовага Вані Сцяцэнкі, паведамляе БелТА. У канцы мінулага года гэта гісторыя набыла вялікі рэзананс.

Міхаіл Драгун

Паводле матэрыялаў следства, 17‑гадовы юнак прапанаваў маці хворага 9‑гадовага хлопчыка дапамогу ў зборы сродкаў праз свой Instagram. Аднак калі грошы пачалі паступаць, ён вырашыў выкарыстоўваць іх уласных мэтах.

Для збору ён задзейнічаў некалькі SIM-карт і больш за 20 банкаўскіх рахункаў, якія яму далі знаёмыя і родныя. Таксама ён прыцягнуў да арганізацыі збору сваю 37‑гадовую сяброўку-блогерку Яўгенію Тарасенку. Раней яны затрымліваліся па гэтай справе разам, але цяпер сцвярджаецца, што жанчына не ведала пра сапраўдныя намеры юнака.

У выніку на ўсе рахункі паступіла больш за 2 мільёны рублёў. Аднак замест дапамогі дзіцяці значную частку гэтых грошай хлопец выдаткаваў на асабістыя патрэбы: дарагое жыллё, рэстараны, забавы, падарожжы і падарункі падпісчыкам для развіцця свайго акаўнта. На лячэнне хлопчыка была перададзена толькі невялікая частка сродкаў.

Акрамя гэтага, следства выявіла яшчэ адзін эпізод: блогер нібыта апублікаваў у сацсетках хлуслівую інфармацыю пра сваю знаёмую, абвінаваціўшы яе ў крадзяжы грошай. Так ён адпомсціў ёй за тое, што яна адмовілася перадаць яму доступ да сродкаў.

Па выніках расследавання Міхаілу Драгуну выставілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 216 (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае шляхам атрымання маёмаснай выгады ў выніку падману і злоўжывання даверам, на вялікую суму) і арт. 188 (паклёп). Ён узяты пад варту, справа ўжо перададзена ў суд.

Пры гэтым крымінальны пераслед у дачыненні да Яўгеніі Тарасенкі спынілі, бо яе ўдзел у злачынстве не пацвердзіўся.

Збор для Вані Сцяцэнкі пасля закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў блогераў. Пасля хлопчык праходзіў лячэнне ў Дубаі.

Каментары4

  • милфицонер
    20.05.2026
    милфа ни в чем не виновата 😂
  • Паўлюк?
    21.05.2026
    2 мільёны рублёў?!
  • Ой як сумна, ой як шкада
    21.05.2026
    Сам вінаваты. А чым ён думаў? Самі вешаюцца на старэйшых жанчын, а потым плачуць. Бацька яго куды гдядзеў? Можа, ён і прастытутка якая, такія з жанчынамі цёгаюцца.

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі13

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі13

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць