Усяго патроху22

Самка жураўля зімавала пад Маладзечнам, каб не кідаць самца

Пара птушак пазнаёмілася два гады таму, але раней самка злятала на зімоўку.

Фота: Віктар Казлоўскі / Smartpress.by

Яшчэ птушанём журавель з пашкоджаным крылом трапіў да жыхара Маладзечанскага раёна. Той яго падлячыў і пакінуў жыць на падворку, бо лятаць журавель больш не змог, расказвае гісторыю Smartpress.by.

Два гады таму, калі пралятала чарада суродзічаў, журавель вітаў іх крыкамі — і адна з птушак спусцілася да яго. І засталася. Разам пара праводзіла шмат часу. Але ўвосень 2024 года новая сяброўка далучылася да вялікай чарады і накіравалася на поўдзень на зімоўку.

Самка жураўля. Фота: Віктар Казлоўскі / Smartpress.by

Вясной 2025‑га птушка вярнулася да траўмаванага жураўля. Пры сустрэчы яны выканалі некалькі танцаў. І на гэты раз спадарожніца жураўля засталася на зімоўку з ім. Але хатняй не стала — калі журавель на ноч заходзіў у сарай у маразы, яна заставалася на вуліцы на ахапку салому. І гэта ў 30‑градусныя маразы! А на раніцу журавель выбягаў хутчэй да сваёй сяброўкі.

Гэтай вясной на падворак завітала чарада з 12 журавоў. Гаспадар баяўся, што сяброўка яго падапечнага зляціць з імі. Але птушкі паперакрыкваліся, паляцелі далей — а парачка засталася.

Каментары2

  • Žvir
    08.03.2026
    Nu, heta ž samka žuraūlia...
  • Мікола
    08.03.2026
    Паважаная рэдакцыя. Выпраўце калі ласка : " калі журавель на ноч заходзіў у сарай .." . Расейскі "сарай" гэта хлеў па нашаму

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя9

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць