Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім
Claude страціў абаронны кантракт, але не толькі ўпершыню абышоў ChatGPT па спампоўках у App Store, а яшчэ і выйграў кадравую канкурэнцыю.

Кантракты з Пентагонам сталі новым пунктам напружання ў індустрыі штучнага інтэлекту. Рознае стаўленне дзвюх перадавых лабараторый — OpenAI і Anthropic — да супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны ЗША прывяло да канфлікту, які паўплываў і на барацьбу за кадры ў галіне AI.
OpenAI пагадзілася на разгортванне сваіх мадэляў у засакрэчаных сістэмах Пентагона, што выклікала хвалю незадаволенасці ўнутры самой кампаніі.
Як піша WSJ, пасля гэтай угоды з OpenAI звольніліся як мінімум два топ-менеджары: віцэ-прэзідэнт па даследаваннях Макс Шварцэр і кіраўніца апаратнага кірунку Кэйтлін Каліноўскі. Апошняя адкрыта заявіла, што пытанні сачэння за грамадзянамі і выкарыстання аўтаномнай зброі патрабуюць значна больш глыбокага абмеркавання, чым тое, якое было праведзена перад падпісаннем кантракта.
У гэты ж час Anthropic заняла непахісную пазіцыю. Кампанія спрабавала ўключыць у пагадненне з Пентагонам строгія ахоўныя механізмы, якія б забаранялі выкарыстанне яе тэхналогій для ўнутранага шпіянажу і стварэння лятальнай зброі. Калі перамовы зайшлі ў тупік, адміністрацыя Трампа абвясціла Anthropic «рызыкай для ланцужка паставак».
Хоць гэта і каштавала кампаніі страты буйнога дзяржаўнага кліента, узамен яна атрымала значную рэпутацыйную выгаду. Пацвярджэннем гэтаму стала не толькі тое, што чат-бот Claude упершыню абышоў ChatGPT па спампоўках у App Store, але і беспрэцэдэнтная падтрымка з боку грамадства і калег па цэху. Так, 37 супрацоўнікаў OpenAI і Google DeepMind нават падалі апеляцыю ў суд у падтрымку Anthropic, якая цяпер аспрэчвае рашэнне ўрада.
Фінансавы аспект гэтай барацьбы выглядае не менш уражвальным. Як паведамляе WSJ, мінулым летам карпарацыя Meta спрабавала перавабіць лепшых інжынераў з OpenAI і Anthropic, прапаноўваючы кампенсацыйныя пакеты, вартасць якіх перавышала сотні мільёнаў даляраў.
У адказ на гэты выклік OpenAI пачала выплачваць бонусы і змяніла сістэму налічэння акцый, каб утрымаць людзей. Аднак Anthropic абрала іншы шлях: кіраўнік кампаніі Дарыё Амадэі заявіў супрацоўнікам, што структура выплат застанецца нязменнай, бо галоўнае — гэта адданасць місіі. Вынік аказаўся паказальным: калі з OpenAI у Meta сышлі некалькі дзясяткаў чалавек, то Anthropic страціла толькі двух.
На думку аўтара, такая жыццяздольнасць Anthropic тлумачыцца гісторыяй яе стварэння. Кампанія была заснавана ў 2021 годзе выхадцамі з OpenAI, якія лічылі, што кампанія занадта спяшаецца з камерцыйнымі прадуктамі, недастаткова ўвагі надаючы бяспецы. Сёння Anthropic ганарыцца тым, што ў яе складзе засталіся амаль усе сузаснавальнікі і большасць з першых 20 супрацоўнікаў.
Гэты поспех у галіне ўтрымання кадраў прымусіў OpenAI перайсці ў рэжым мінімізацыі рэпутацыйнай шкоды. Сэм Альтман публічна прызнаў, што паспешлівая ўгода з Пентагонам выглядала «неакуратна», і спрабаваў супакоіць каманду праз сесіі пытанняў і адказаў, але, як бачна па сыходзе ключавых даследчыкаў, гэтыя захады не заўсёды спрацоўваюць.
У той жа час, як піша WSJ, Anthropic таксама сутыкаецца з унутранымі выклікамі. Нядаўна кампанію пакінуў даследчык бяспекі Мрынанк Шарма. У лісце калегам ён напісаў, што хоча заняцца паэзіяй і выказаў занепакоенасць тым, што развіццё штучнага інтэлекту можа стаць пагрозай для свету. Як паведамляла WSJ, яго звальненне часткова было звязанае са змяненнямі ў палітыцы бяспекі кампаніі.
Такім чынам, гісторыя з кантрактамі Пентагона паказала, што ў індустрыі штучнага інтэлекту важную ролю адыгрываюць не толькі грошы і тэхналогіі. Для многіх вядучых даследчыкаў не менш важна, як і для якіх мэтаў будуць выкарыстоўвацца сістэмы, якія яны ствараюць. Тымі ж прынцыпамі кіруюцца многія топавыя прафесіяналы ў іншых сферах бізнэсу, у навуцы і СМІ.
Да 2027 года штучны інтэлект можа дасягнуць узроўню «краіны геніяў». Што маецца на ўвазе?
Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»
Патэнцыйны кашмар эпохі штучнага інтэлекту — біялагічная зброя. Увесь свет думае, як падрыхтавацца да яе выкарыстання
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Злодзей у злодзея скраў, а сам крычыць караўл... Смех.
Якая рэпутацыя?
Зараз, нарэшце, людзі якія працуюць - ад Амазона да Пентагона - сталі адчуваць рэальныя наступствы працы ЛЛМ мадэлей (яны не могуць падтрымліваць доўгатэрміновыя працэсы і мадэлі, бо такая іх архітэрктура), і далей будзе весела.
Уся бізнес мадэль дакладна нагадвае мадэль крыпты і блокчэйна, то бок піраміду. Пакуль есць "лохі" гатовыя інвеставаць і "лохі" гатовыя купляць падпіску на гэтае лайно - машына будзе неяк ехаць далей.
А з цікавага, усе гэтыя новыя дата цэнтры можна вельмі добра выкарыстаць да Mass Surveilance, па Кітайскаму прыкладу. Не будзе ж нерухомасць і серверы проста так стаяць ;) Проста на падумаць ;) Абывацелю цяжка прадаць тое, што мы будуем інфраструктуру да лічбавага гулага, але калі сказаць што гэта для ШІ... ;)
Так что выбор был между большИми деньгами и еще бОльшими деньгами.
Выбор тут очевиден,ибо всех денег не заработаешь,а самоуважение к себе не купишь.