Эканоміка66

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM

23 лютага акцыі IBM абваліліся на 13,2% — гэта найбуйнейшае аднадзённае падзенне кампаніі з кастрычніка 2000 года. Прычынай стала заява Anthropic аб тым, што Claude Code здольны мадэрнізаваць састарэлыя сістэмы на мове COBOL — ключавым кірунку бізнэсу IBM, піша dev.by.

У блогу Anthropic гаворыцца, што Claude Code можа аўтаматызаваць «этапы аналізу і вывучэння, якія займаюць асноўную частку намаганняў пры мадэрнізацыі COBOL». 

COBOL (Common Business-Oriented Language), распрацаваны ў канцы 1950‑х гадоў, дагэтуль шырока выкарыстоўваецца. Паводле даных Anthropic, каля 95% аперацый банкаматаў у ЗША апрацоўваюцца з выкарыстаннем COBOL.

Мадэрнізацыя такіх сістэм традыцыйна патрабавала «сціжмы кансультантаў і ручнога аналізу», аднак інструменты ШІ, як сцвярджае кампанія, здольныя «перакуліць эканоміку працэсу».

Інвестары ўспрынялі заяву Anthropic як пагрозу бізнесу IBM, якая гістарычна зарабляе на падтрымцы і мадэрнізацыі састарэлых сістэм. На фоне распродажу акцыі кампаніі знізіліся больш чым на 24% з пачатку года.

Каментары6

  • Indrid Cold
    24.02.2026
    Ха, самая смешная што ШI не дае рады нават з сучаснымі праектамі, на сучасных мовах.
    Адкуль дадзеныя для трэніроўкі? ;)
  • Га
    24.02.2026
    Яны не састарэлыя, яны проста працуюць, і таму іх няма сэнсу замяняць. У банкаўскай сфэры перапісваць софт ня любяць, бо сэртыфікацыі ўскладняюць працэс, і кошт магчымых памылак на шмат парадкаў вышэйшы за іншыя галіны бізнэсу.
  • Аххаха
    24.02.2026
    Як жа хораша, што ў нас няма ані IBM, ані рынка каштоўных папер!

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць