Эканоміка33

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі

У новы рэйтынг мільярдэраў Forbes увайшоў саўладальнік расійска-беларускай групы кампаній «Садружнасць» Аляксандр Луцэнка, які мае беларускі пашпарт. Праўда, у спісе ён пазначаны як адзін са 155 расійскіх мільярдэраў, піша выданне «Белорусы и рынок».

Сёлета Луцэнка заняў 2712‑е месца з капіталам каля 1,4 мільярда даляраў. У разлік пры ацэнцы ягонага багацця бралася таксама доля ў бізнэсе ягонай жонкі Наталлі, якая валодае 50% кампаніі. Бізнэсмен валодае заводамі па вытворчасці кармоў, складамі, вагонамі і офісам у Мінску на праспекце Пераможцаў. Свой бізнэс ён пачынаў у Беларусі ў 1990‑я гады.

Аляксандр Луцэнка займае першае месца ў спісе «Топ-100 паспяховых бізнэсменаў Беларусі — 2025». 

Акрамя яго, у спісе мільярдэраў ёсць яшчэ некалькі расійскіх бізнэсменаў, паходжаннем звязаных з Беларуссю: Андрэй Мельнічэнка, Дзмітрый Мазепін, Аляксандр Яўневіч, Уладзімір Мельнікаў, а таксама амерыканскі інвестар Ігар Тульчынскі.

Лідарам новага рэйтынгу Forbes стаў уладальнік кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск з капіталам 839 мільярдаў даляраў. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі вядомыя прадстаўнікі тэхналагічнага бізнэсу ЗША: Лары Пэйдж і Сяргей Брын (Google), Джэф Безас (Amazon) і Марк Цукерберг (Facebook).

Усяго ў спіс Forbes у 2026 годзе ўключылі рэкордную колькасць — 3428 мільярдэраў, што на 400 чалавек больш, чым годам раней. Іх сумарны капітал ацэньваецца на 20,1 трыльёна даляраў. Найбольш мільярдэраў жыве ў ЗША — 989 чалавек.

Каментары3

  • Виктория
    11.03.2026
    НН, проведи расследование, пожалуйста. Все, кто у корыта провластного, имеют рыло в красно-зеленом пуху... А, имея такие безграничные возможности в оккупированной РБ, он не может не быть у корыта скотного двора. Может очередной "знакомый" Карпенкова? Или со "спортсменом Динамовцем" Балабой знаком? А если не с Балабой, так с его женой))) Было бы интересно узнать про его "белорусские корни"
  • Станцыя Усход
    11.03.2026
    Виктория , З жонкай Балабы знаёма ўсё Уручча..
  • Serge
    12.03.2026
    Гэта Forbes неадэкватны. Дзе мульціміл'ярдэр Пу (200 млрд) і Лу (20 млрд), афрыканскія фараоны, ... ?

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць