Усяго патроху4242

Беларускі рынуліся ў Вільню — усё, каб паслухаць Меладзэ

Шмат беларусак днямі выправіліся ў Літву, каб 8 сакавіка наведаць канцэрт Валерыя Меладзэ. Цяпер жанчыны дзеляцца ўражаннямі ў сацсетках.

Фота: скрын з відэа valerididok_nm / Instagram

Валерый Меладзэ выступіў у віленскім комплексе ​​Pramogų Arena 8 сакавіка. Праспяваў старыя хіты — і, мяркуючы па водгуках наведвальніц, выступаў ён збольшага для беларусак.

На канцэрт Меладзэ ехалі так масава, што, як жартавалі ў сацсетках, на мяжы пра мэту візіту ніхто і не пытаўся. Сумневаў пра тое, хто запоўніў арэну, здаецца, ні ў кога няма:

«Учора ўся Беларусь спявала на канцэрце Меладзэ ў Вільні. Гэта быў раз**б! Найлепшае 8 сакавіка!»

«Усе беларускі рванулі ў Вільню на Меладзэ».

«Учора ўсе дзяўчаты з Беларусі былі на канцэрце Меладзэ ў Вільні, гэта як так?»

Нехта нават прынёс з сабой плакат «Беларускі, любім вас».

Каб трапіць на канцэрт, некаторым давялося фактычна правесці ноч без сну:

«Мінск. 3:35 ранку. Еду на аўтавакзал. Праз 25 хвілін адпраўленне ў кірунку невялікай мары. Таксіст яўна нешта ведае і дапамагае мне рыхтавацца да канцэрта».

Былі і дзяўчаты, якія вырашылі сумясціць паездку на канцэрт і магчымасць трохі пагуляць па Вільні. Для гэтага давялося прыехаць крышку раней:

Посмотреть в Threads

Здаецца, Меладзэ нікога не пакінуў незадаволеным. Водгукі ад наведвальніц канцэрта поўныя шчасця:

«Канцэрт Меладзэ ў Вільні — гэта магчымасць адчуць сябе нібыта дома, сярод родных беларусаў».

«Было шыкоўна, дзякуй, што спыталі. Меладзэ вельмі душэўны».

«Упершыню танцавалі ў фанзоне ў пухавіку, таму што гардэроб быў перапоўнены».

На канцэрт прыйшлі і беларускі замежжа. Напрыклад, фота з арэны ў сеціве апублікавала Ганна Матуляк, вядомы псіхолаг:

«Канцэрты Меладзэ — гэта тындар для мужчын. Такой канцэнтрацыі цудоўных ад 20 да 70 я яшчэ не бачыла».

«Мы прыйшлі на канцэрт Валерачкі! Столькі шыкоўных жанчын я яшчэ ў адным месцы ніколі не бачыла», — падзялілася захапленнем яшчэ адна беларуска.

@vikamensk.by Сёння канцэрт у Вільнюсе. Я спадзяюся, што калі-небудзь і я патраплю на яго выступ! Добрага выступу @Valerian Meladze ♬ оригинальный звук - Evgeny Winchester

Былі, аднак, і негатыўныя каментары. Адна беларуска звярнула ўвагу на тое, як на арэне сочаць за бяспекай:

«Ніякага дагляду рэчаў, з алкаголем пускаюць у залу, трыбуна і фан-сектар ніяк не аддзеленыя адзін ад аднаго. На ўсю арэну пара ахоўнікаў. У сітуацыі SOS — без варыянтаў».

А пасля канцэрта адбыўся непрыемны інцыдэнт. На выхадзе з арэны, як апісваюць сведкі, ахоўнік спрабаваў уціхамірыць буйнага наведвальніка і распыліў пярцовы балончык. У выніку некалькі жанчын, што былі побач, таксама надыхаліся газам.

Тым жа, хто не здолеў трапіць на канцэрт, давялося сачыць за ім па публікацыях у сацсетках:

«Усцешылася за тых, хто здолеў трапіць. Эх, памятаю часы, калі візу атрымаць было на раз-два. Сеў у машыну і праз 3‑4 гадзіны ўжо ў іншай краіне. А цяпер год у чарзе стой — дадуць ці не дадуць, даедзеш ці не».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары42

  • Малдэр
    09.03.2026
    Патлумачце, чаму людзі пруцца на гэтую расейскую папсу ў 2026 годзе.
  • Беларускі сорам
    09.03.2026
    Беларускі далей залежныя ад расейскай музыкі, без розніцы тыя з Беларусі ці за мяжой.
  • Русский мир не дапускае
    09.03.2026
    Ага, а пазней плач, чаму беларусаў як рускіх лічаць.

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць