Свет22

Трамп пазваніў Пуціну, каб абмеркаваць Іран і Украіну

Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў паведаміў ТАСС падрабязнасці новай тэлефоннай размовы паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Са слоў Ушакова, ініцыятарам размовы стаў Трамп. Гутарка доўжылася амаль паўтары гадзіны. Асноўная ўвага была нададзена сітуацыі вакол канфлікту з Іранам, а таксама магчымым трохбаковым перамовам аб урэгуляванні вайны паміж Расіяй і Украінай.

Адзначаецца, што бакі абмеркавалі гэтыя пытанні даволі канкрэтна і абмяняліся меркаваннямі. Трамп заявіў, што зацікаўлены ў тым, каб вайна паміж Расіяй і Украінай як мага хутчэй завяршылася спыненнем агню і наступным доўгатэрміновым мірным урэгуляваннем.

Таксама ён падкрэсліў важнасць рэгулярных кантактаў паміж бакамі і прапанаваў падтрымліваць пастаянную сувязь.

Ушакоў падкрэсліў, што Пуцін падчас размовы «адзначыў паспяховае прасоўванне расійскіх вайскоўцаў падчас СВА, што павінна падштурхнуць Кіеў да перамоў».

Таксама падчас гэтай размовы абмяркоўвалася тэма Венесуэлы.

Каментары2

  • Пётр Маркелаў
    10.03.2026
    Дзякуй, паправілі. - Рэд.

    [Зрэдагавана]
  • Žvir
    10.03.2026
    Daū spravazdaču.

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць