Свет11

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада

«Цяпер я лічу, што ў нас ёсць шанец», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Фота Sean Gallup / Getty Images

Ёсць акно магчымасцяў для завяршэння вайны Расіі супраць Украіны да прамежкавых выбараў у ЗША ў лістападзе гэтага года. І цяпер яно адкрытае. Па гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю Sky News, піша РБК-Украіна.

«Цяпер я лічу, што ў нас ёсць шанец. Паміж намі кажучы, што я насамрэч думаю пра наступны год… Гэта залежыць ад гэтых месяцаў — ці будзем мы мець магчымасць закончыць вайну да восені. Да важных, уплывовых выбараў у ЗША. Калі ўдасца дасягнуць міру, то ў нас ёсць гэтае акно магчымасцяў. Зараз гэтае акно адкрытае», — сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што Злучаныя Штаты нават мацнейшыя, чым самі пра сябе думаюць.

«І я сапраўды так лічу. Яны сапраўды могуць ціснуць на Пуціна. Яны могуць спыніць гэтую вайну», — падкрэсліў прэзідэнт.

Зяленскі таксама апісаў свае адносіны з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам як «няпростыя», але падкрэсліў, што дачыненні Украіны выходзяць за межы «асоб».

Раней Дональд Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім заявіў, што хоча дамагчыся завяршэння вайны ва Украіне за месяц. Таксама раней называлася сярэдзіна мая,

У той жа час у Белым доме настойваюць на заключэнні пагаднення аб заканчэнні вайны ва Украіне да 250‑й гадавіны незалежнасці ЗША, якую будуць адзначаць 4 ліпеня.

Таксама называўся і пачатак лістапада, калі з ЗША пройдуць прамежкавыя выбары ў Кангрэс, што важна для Трампа, каб паказаць нейкія рэальныя вынікі.

Калі вайна ва Украіне не скончыцца да пачатку чэрвеня, то абгоніць працягласцю Першую Сусветную.

Каментары1

  • SHPROTUS
    27.02.2026
    все правильно хлопец говорит, как только Трумпа задвинут под шконку все и пойдет своим путем

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр баскетбаліст Іван Ядэшка

ЕС абвясціў тэндар на будаўніцтва сямі гігафабрык штучнага інтэлекту8

Удава беларускага добраахвотніка здолела сабраць подпісы пад петыцыяй аб прысваенні іншаземцам звання Героя Украіны

У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе10

УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна10

Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба»1

Ці можна ў Беларусі адмовіцца ад ID-карты і перайсці на звычайны пашпарт?13

Экс-пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі пераследавала яго былая: жанчына ўчыніла дыпламату сапраўднае пекла10

У ЗША чалавек выйграў у латарэі 800 мільёнаў даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць